Налі́чнік ’ліштва (у вокнах, дзвярах)’ (расон., Шатал., Шушк.), налі́шнікі ’маляванне асады на вокнах з надворнага боку’ (Бяльк.). Відаць, запазычана з рус. нали́чник ’тс’, дзе ад лицо́ ’вонкавы бок, фасад’, г. зн. ’тое, што набіваецца на лицо’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)