хвала́, -ы́, ж.

1. Пахвала, адабрэнне, усхваленне.

Х. пра выдатную ткачыху разышлася па краіне.

2. у знач. вык. Воклік захаплення, удзячнасці, прызнання каму-, чаму-н.

Х. працаўнікам палёў.

3. Агульнапрынятая думка пра каго-н., рэпутацыя (разм.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Во́кліч ’словы, якімі аклікаюць каго-небудзь’ (БРС, Гарэц.). Ад воклік пры дапамозе суф. ‑jь.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сік-сік-сіквоклік на авечак’ (ПСл), параўн. укр. дыял. сі‑сі́ ‘выгук, якім падклікаюць ягнят’. Няясна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кы́ча-кы́чавоклік, якім адганяюць авечак’ (Нар. лекс.). Параўн. чэш. kyč‑kyč (так адганяюць коз). Аб генетычнай сувязі такіх воклічаў гаварыць немагчыма.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

адклі́кнуцца, -нуся, -нешся, -нецца; -ніся; зак.

1. Адказаць на воклік, зварот; адазвацца, адгукнуцца; прагучаць у адрас.

Дзе вы, адклікніцеся!

А. на пісьмо.

2. перан. Выявіць свае адносіны да чаго-н., выказаць спачуванне, гатоўнасць садзейнічаць чаму-н.

А. на просьбу.

3. Абудзіцца, выявіцца пад уплывам чаго-н. (пра ўспаміны, пачуцці).

Голас адклікнуўся ў сэрцы.

|| незак. адкліка́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

по́кліч, ‑у, м.

Кліч, заклік, воклік. Як толькі прагучаў на ўвесь свет магутны покліч Кастрычніка, Міхась Чарот спяшаецца на радзіму. Хведаровіч. Ад Дняпра на Нёман быстры покліч дзеда даляцеў, і няшчадна б’е фашыстаў усенароднай помсты гнеў. Машара. На ціхі Ганін покліч.. [Зіна] не адазвалася. Грамовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

во́кліч, ‑у, м.

1. Слова ці выгук, вымаўленыя з моцным пачуццём, хваляваннем. Чуюцца радасныя воклічы дзяцей, узаемныя прывітанні, абмен навінамі. В. Вольскі. Чуўся грозны вокліч: — Стой! Назад! Лынькоў.

2. Тое, што і воклік. [Алесь] бягом кінуўся да воза, але ў гэты момант пачуў ціхі і трывожны вокліч: — Алесь! Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

го, выкл., часта з паўтарэннем (го-го-го!).

1. Ужываецца для выражэння пачуццяў радасці, здзіўлення і пад. — Го, якая радасць! .. — пачуўся голас сувязнога. М. Ткачоў.

2. Ужываецца як прызыўнае слова, кліч. Яшчэ момант, і пачуўся нясмелы воклік. — Гого! — Го! — адгукнуўся дзед Талаш, пазнаўшы голас свайго Панаса. Колас.

3. Ужываецца гукапераймальна для выражэння грубага смеху. — Го-го! — рагочуць падлетні. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зов м.

1. кліч, род. клі́чу м., по́кліч, -чу м.; (призывающий голос) гука́нне, -ння ср.; (оклик) во́клік, -ку м.;

2. (приглашение) запрашэ́нне, -ння ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

наза́д, прысл. і прыназ.

1. прысл. У напрамку, процілеглым першапачатковаму руху; у адваротным напрамку; проціл. уперад. Ехаць назад. □ Стафанковіч зрабіў два крокі назад. Чорны. Варочацца назад было позна. Якімовіч. // Ужываецца як загад, каманда, вокліч. Раздаўся злосны воклік і стук вінтоўкі: — Назад! Лынькоў.

2. прысл. У напрамку да задняга боку чаго‑н., у адваротны бок; проціл. наперад. Азірнуцца назад. □ Моцна скруцілі [жандары] Міколку рукі назад. Лынькоў. «І г-э-э-эй ты, наша жыццё зло-оо-е!» — Міхась у лесе песню цягне і тахты стрэльбай выбівае. Назад, наперад выкідае. Колас. // перан. У мінулае, у тое, што было. І я ў астатнім падарожжы Гляджу са скрухаю назад. Колас.

3. прысл. На ранейшае месца, у ранейшае становішча. Занясі вядро назад у хату. Аддай назад кнігу. Узяць назад сваё абяцанне. □ Людзі мітусіліся ля дамоў, уцягваючы назад розныя рэчы свайго набытку, вынесеныя, відаць, у часе пажару. Лынькоў.

4. прыназ. з В. Спалучэнне з прыназ. «назад» выражае часавыя адносіны: ужываецца пры абазначэнні адрэзку часу, які аддзяляе якую‑н. з’яву ад моманту паведамлення аб ёй. Роўна год назад была навальніца. □ Сымон паспрабаваў уявіць сабе той лес, што рос тут многа гадоў назад. Чарнышэвіч. // У спалучэнні са словамі «таму», «гэтаму». Было гэта больш месяца таму назад, у школе. Брыль. Назад, таму, здаецца, чвэртка веку І мне было таксама тры гады. Панчанка.

•••

Браць (узяць) слова назад гл. браць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)