Вархава́ць ’ачышчаць зерне, веяць’ (КЭС, Касп.), ва́рха ’арфа, веялка’ (Шат., Касп.). Дыялектнае змяненне слоў а́рфа, арфава́ць: пратэтычнае в‑ і субстытуцыя ф > хв > х. Параўн. ва́рпа ’арфа, веялка’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ве́янка1 ’машына для веяння збожжа’ (Кліх), палес. віянка ’шуфлік’ (Тарн.), лун. ве́енка ’драўляны шуфлік для ручнога веяння’ (Шатал.). Укр. ві́янка ’веянне збожжа’, рус. урал., сіб. ве́янкавеялка, машына для веяння’. Усх.-слав. утварэнне з суф. ‑k‑a ад прыметніка vějanъ. Да ве́яць (гл.).

Веянка2 ’павека’ (свісл., Шатал.). Рэгіянальнае ўтварэнне ад веяць (гл.). Аналагічныя суадносіны ў лексемы веялка ’шуфлік’ ⟷ веялка ’павека’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ва́рпавеялка’ (Жд., Янк. Мат.). Дыялектная форма запазычанага слова а́рфа ’тс’ (гл.) з пратэтычным в‑ і зменай ф > п. Параўн. ва́рха. Сюды ж варпава́ць ’арфаваць, веяць’ (< арфава́ць).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Війка ’невялікая лапатка для веяння’ (Выг.); гл. вейка. Да ве́яць (гл.). Мена ‑е‑ (‑ě‑) у ‑і‑ з’яўляецца характэрнай рысай беларускіх палескіх гаворак. Параўн. яшчэ укр. війкавеялка’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

се́ялка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

Машына для пасеву насення, а таксама для ўнясення ў глебу мінеральных угнаенняў. Гнездавая веялка. □ Больш паловы плошчы азімых было пасеяна трактарнай сеялкай. Шамякін. Сейбіт спрытна напоўніў сеялку насеннем, і вось ужо агрэгат рушыў наперад. «Звязда».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прычапны́, ‑ая, ‑ое.

Які, не рухаючыся самастойна, прычэпліваецца да чаго‑н. Прычапная веялка. Прычапны вагон. □ Брыгады ўжо мелі па тры-чатыры трактары з багатым камплектам прычапных машын і інвентару. Хадкевіч. Камбайны і іншыя складаныя машыны пастаўлены ў закрытыя памяшканні і пад павеці, прычапны інвентар — на асобнай пляцоўцы. «Звязда».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цёрка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

Спец.

1. Сельскагаспадарчая машына для выцярушвання семені з галовак канюшыны, ільну і пад. Механічная цёрка. Цёрка-веялка.

2. Лапатка з ручкай, якая ўжываецца ў тынкаванні для разгладжвання тынку. Дзядзька Міхайла вінавата сутуліў плечы і ціха шоргаў цёркай па сцяне. Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вейка; веялка, мігаўка (абл.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

лу́гавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да лугу ​2.

лугавы́, ‑ая, ‑ое.

1. Які мае адносіны да лугу ​1. Лугавыя глебы. □ Эх, прасторы лугавыя, Пакланіцеся касцам. Парахневіч. // Які расце і жыве на лузе. Лугавы матыль. □ Ледзь улоўны пах лугавых красак і траў далятаў адтуль з зарэчных прастораў. Лынькоў. // Які знаходзіцца, размешчаны на лузе. Лугавая дарога.

2. Звязаны з выкарыстаннем ці вывучэннем лугоў. Лугавая гаспадарка. Лугавая доследная станцыя. // Прызначаны для работы на лузе. Лугавая веялка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Арба́1 (БРС). Рус. арба́, араба́, укр. гарба́, рэдка арба́ ’павозка’, араба́, гараба́ ’цыганскі, малдаўскі ці татарскі воз’, польск. arba, чэш. arba (экзатызмы). Заходнеславянскія формы запазычаны праз рускую мову. Крыніца рускага слова, напэўна, татарская (Дзмітрыеў, Строй, 521); экзатычнае значэнне ўказвае на крымска-татарскую і азербайджанскую магчымыя крыніцы запазычання слова. Параўн. Фасмер, 1, 83; Шанскі, 1, А, 135. Гараеў, 5, слушна звярнуў увагу і на наяўнасць слова не толькі ў цюркскіх, але і ў іншых каўказскіх мовах, напрыклад у асецінкай, што садзейнічала пранікненню слова ў рускую мову. Бел. арба мае цюркскую крыніцу, але не без падстаў Крукоўскі (Уплыў, 74) адзначаў ролю рускай мовы ў перадачы слова да беларускай.

А́рба2 ’старажытнай прылада’ (Касп.). Параўн. арфа2веялка’ (гл.). Субстытуцыя б — ф цераз п (арпа); нельга выключыць, што бел. арба < літ. дыял. árba ’арфа (веялка)’ (LKŽ), хаця літоўская форма зарэгістравана на паўночным захадзе.

Арба́3. Назоўнік ад дзеяслова араць (з суф. -ба).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)