сіля́ўка, ‑і, ДМ ‑ляўцы; Р мн. ‑лявак; ж.

Абл. Верхаводка ​3. Там хоць рыба як рыба, а тут што? Адны сіляўкі, ды і тых гусі ганяюць, ніяк не зловіш. Ваданосаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сіля́ўкаверхаводка’ (ТСБМ). Гл. сялява.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кле́йка ’рыба верхаводка’ (Янк. I, Крыв.). Гл. клея.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

На́слыж ’рыба верхаводка’ (гарадоў, Нар. лекс.). Магчыма, звязана з на́стлыш ’вада пад снегам’ (Касп.), якое можна зразумець і як ’ верхаводка ’вада паверх лёду’ (хутчэй за ўсё ад насцілиць ’накрываць, пакрываць’); іншая версія — ад сліж ’назва невялікай рыбкі, што плавае па паверхні вады’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пало́й ’вада, якая з’яўляецца ў час адлігі над лёдам, верхаводка’ (Бір. Дзярж.), ’лівень’ (Сл. ПЗБ). Рус. полой ’глыбокая лагчына, дзе ў паводку застойваеца вада’, укр. полійверхаводка, вада над лёдам’, ст.-рус. полой ’глыбокая прырэчная лагчына, дзе ў паводку застойваецца вада; рукаў ракі’, серб.-харв. nÓAÓj ’пойма; мелкае месца, мель; перакат’. Прасл. polojь. Ад politicliti (гл. ліць) з суф. -6 і апафоніяй у корані.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

закопёрщица

1. спец. закапёршчыца, -цы ж.;

2. (зачинщица) перен., прост. завада́тарка, -кі ж., зачы́ншчыца, -цы ж.; (верховодка) верхаво́дка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Сяля́ва ’рыба сямейства ласасёвых; рапушка еўрапейская’ (ТСБМ), ’рапушка, Coregonus albula L.’ (Касп., Жук., Сцяшк.), селя́ва, сяля́ўка ’тс’, ’сібель’ (брасл., ігн., Сл. ПЗБ), сіля́ўка ’тс’ (лід., шальч., лудз., Сл. ПЗБ), сіля́ва ’рыба накшталт селядцоў, што водзіцца ў вялікіх азёрах’, сіля́ўка ’ўклейка, дробная рыба’ (Нас.), сіля́ўка, селя́вка ’рыба верхаводка, Alburnus alburnus L.’ (ТСБМ, Дэмб. 2, Жукаў). Укр. селя́ва ’шэмая дняпроўска-азоўская, Chalcalburnus’, рус. пск. села́ваверхаводка’, прыпары., кубан. селя́ва ’шэмая; від верхаводкі’, польск. sielawa ’сіг еўрапейскі, Coregonus albula L., верхаводка’. Слова без задавальняючай этымалогіі. Насовіч формы з пачатковым сі‑ выводзіў ад сіляць ’вудзіць’: силявочку силяець (Нас., 579), што з улікам фанетыкі і геаграфіі слоў успрымаецца як народная этымалогія. Дапускалі запазычанне з літ. seliavà ’сіг еўрапейскі’, salavà, sel(i)ovà, sélava, sèlava ’тс’ (Мацэнаўэр, LF, 19, 249), збліжэнне з фін. salakkaверхаводка’ (Праабражэнскі, 2, 271; Карскі, Белорусы, 108). Супраць Фасмер (3, 594), які ўказвае на распаўсюджанне назвы на поўдні; да таго ж літоўскія формы па фанетычных прычынах не спрадвечныя (Буга, Rinkt., 1, 552), лічацца запазычаннямі са славянскіх моў (Фрэнкель, 774), або, прынамсі, іх балцкае паходжанне недастаткова аргументавана (Лаўчутэ, Балтизмы, 148), гл. падрабязней Анікін, Опыт, 275; ЕСУМ, 5, 210 з аглядам версій.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вярхоўка1 ’вяршаліна (маладняку)’ (КТС), укр. верхівка ’вяршыня расліны’, рус. урал. верхо́вка ’вяршыня дрэва’. Утворана ад вярховы і суф. ‑к‑a. Да верх (гл.).

Вярхо́ўка2верхаводка, Leucaspius delineatus’ (Інстр. II, Нік.; Очерки; Жук., 214), рус. верховка: наўг., цвяр., басейн р. Волгі ’дробная рыба, якая плавае ў верхніх слаях вады, верхаводка’, польск. wierzchówka ’гатунак плоткі’. Паўн.-слав. інавацыя ўтвораная ад вярховы (vьrx‑ov‑ъ) і суф. ‑к‑a. Да верх (гл.).

Вярхо́ўка3 ’вецер (на Азоўскім моры)’ (КТС). Запазычана з рус. мовы (пры перакладзе твораў К. Паўстоўскага).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сіня́к1 ‘грыб махавік жоўта-буры’ (гарад., дзятл., драг., Сл. ПЗБ; Жыв. сл.). Да сіні (гл.), паводле колеру, таму што грыб сінее на зломе. Параўн. таксама ўкр. синя́к ‘грыб Agarikus necator’, польск. siniak ‘грыб Boletus Cyanescens’ і г. д.

Сіня́к2 ‘лешч, Abramis brama L.’ (Жукаў), іншыя назвы — сіньга́, сіне́ц (Жыв. св.), параўн. укр. синя́кверхаводка’, синьга́ ‘лешч’, рус. си́нькаверхаводка’, синьга́ ‘лешч’. Да сіні (гл.), колер рыб характарызуецца як “синеватый с зеленоватым отливом” (Каламіец, Рыбы, 27). Гл. таксама сінец.

Сіня́к3 ‘птушка попаўзень, Sitta europea L.’ (ПСл), іншая назва — сівы дзятлік (Жыв. св.), параўн. укр. синя́к ‘голуб, Columba oenas L.’. Паводле колеру апярэння, звычайна ‘цёмна-шэры’, параўн. сівак2 (гл.) і колеравую падмену ў сіваваронка/сіняваронка ‘сіваграк (ЛА, 1).

Сіняк4 ‘расліна Succisella Reck.’ (Кіс.), сюды ж сінякве́т, сі́ні цвет ‘расліна Echium vulgare L.’ (Кіс.), параўн. укр. синя́к ‘тс’, рус. синя́к ‘тс’. Да сіні (гл.), што абумоўлена звычайна колерам кветак.

Сіня́к5 ‘сіняя неўрадлівая зямля’ (Мат. Гом.), ‘балотная глеістая зямля’ (Сл. ПЗБ), ‘ворная неўрадлівая зямля на нізкім месцы’ (Сцяц.). Да сіні (гл.), параўн. сівак1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паводка ’часовае падняцце вады ў вадаёмах у выніку раставання снегу або вялікіх дажджоў’ (ТСБМ, Шат., Сл. ПЗБ), па́вадкі (Нас., Гарэц., Грыг., Бяльк., Касп.), павы́дкі (Нар. сл.), паво́ддзе ’тс’ (Сцяшк., Сл.; Нар. лекс., шчуч.). Ад по- і вада з розным суфіксальным афармленнем. Аналагічна ў іншых славян: рус. по́водь, па́водок, польск. powodź, чэш. povodeň, серб.-харв. по̏водањ ’тс’ (гл. Фасмер, 3, 294; Брукнер, 628; Махэк₂, 477). Сюды ж і па́вылка ’паводка, верхаводка’ (Бяльк.), дзе д > л у выніку нерэгулярных фанетычных змяненняў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)