закапёршчык, ‑а, м.

1. Рабочы, які кіруе забіўкай паляў у грунт пры дапамозе капра.

2. перан. Разм. Завадатар, верхавод. Па голасе Кастусь здагадаўся, што галоўным закапёршчыкам быў Балай. Прокша.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

глава́рь верхаво́д, -да м., завада́тар, -ра м.;

быть глава́рём быць верхаво́дам.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

завада́тар, ‑а, м.

Разм. Той, хто пачынае, арганізоўвае што‑н.; верхавод, зачыншчык. Была .. [Майка] ў школе верхаводам, завадатарам усякіх гульняў. Лынькоў. Заўсёды і ўсюды знойдзецца свой завадатар, нехта такі, хто становіцца над астатнімі. Васілёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ро́тмістр ’афіцэрскі чын у кавалерыі, які адпавядае капітану ў пяхоце’, ’асоба ў гэтым чыне’ (ТСБМ), ст.-бел. ротмистръ ’камандзір роты’ (1507 г.) < ст.-польск. rotmistrz < ст.-в.-ням. rotemeisier (Булыка, Лекс. запаз., 62) альбо з с.-н.-ням. rotmester ’правадыр, верхавод, завадатар’ (Праабражэнскі, 2, 217; Фасмер, 3, 507).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Загла́духа ’зайздросніца’ (Сцяшк.). Параўн. рус. урал. загла́дверхавод’, загла́дка ’апошняя смачная ежа’, заглядчик ’той, хто падглядвае’. Не выклікае сумненняў суфікс ‑уха і дзеяслоўны прэфікс за‑, але няясны корань. Калі гляд‑ зразумела семантычна ад заглядваць > ’зайздросціць’ (той жа ход, што зайздросціць, завідаваць, гл. гэтыя словы), тады пераход лʼ > л і націск незразумелыя. Калі ж ад глад‑ (параўн. гладкі), патрабуе тлумачэння семантычны бок.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

закопёрщик

1. спец. закапёршчык, -ка м.;

2. (зачинщик) перен., прост. завада́тар, -ра м., зачы́ншчык, -ка м.; (верховод) верхаво́д, -да м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кіраўнік, начальнік, галава, загадчык, распарадчык, старшы, камандзір, адміністратар; верхавод (разм.); шэф (кніжн.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

вожа́к

1. (руководитель, поводырь стада, стаи) важа́к, -ка́ м.;

2. (поводырь) павады́р, -ра́ м.;

дать пу́тнику вожака́ даць падаро́жніку павадыра́;

3. (заправила) завада́тар, -тара м., завада́тай, -тая м.; (верховод) верхаво́д, -да м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

верхаво́дка 1, ‑і, ДМ ‑дцы; Р мн. ‑дак; ж.

Разм. Жан. да верхавод.

верхаво́дка 2, ‑і, ДМ ‑дцы; Р мн. ‑дак; ж.

1. Падземная вада, якая залягае паблізу ад зямной паверхні. — Вада тут павінна быць смачная, — заўважыў Міша. — Чаму, Мішачка? — Бо глыбока. Не верхаводка якая. Лобан.

2. Разм. Верхавая вада. [Паласа снегу] стала шырэйшай, па ёй пайшла верхаводка і размыла пратаптаную сцежку. Курто. Заліла верхаводка Каляіны, дарогі. Танк.

верхаво́дка 3, ‑і, ДМ ‑дцы; Р мн. ‑дак; ж.

Невялікая прэснаводная рыба сямейства карпавых. Пасярэдзіне стаяла закопчанае вядро, у якім пад аерам у вадзе ляжала некалькі ўжо нежывых рыбак — ці то верхаводак, ці то плотак. Чыгрынаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ару́д1 ’засек’, гару́д (Гіст. мовы, 2, 59), ару́да (Яруш.). Рус. зах. ару́д ’тс’, польск. вільн. (h)orud ’тс’. Ст.-бел. орудъ (Гіст. лекс., 148). Беларускае (як і польскае) з літ. arúodas (Грынблат, Белор., 152; Кіпарскі, Лекс. балт., 14; Аткупшчыкоў, Лекс. балт., 32; Курс суч., 159 — у форме аруда; Гіст. лекс., 148; Урбуціс, Baltistica, V (I), 1969, 47–48). Карскі (Труды, 391) адзін з першых высунуў думку пра літоўскае паходжанне бел. аруд, лічыў беларускае слова рэдкім, без пратэтычных в або г і з неславянскім коранем. Адзначым, што ў не так ужо рэдкага беларускага слова ёсць і форма з пачатковым г‑, а таксама, што ў старабеларускай на пачатку пісалі о‑; этымалогію літоўскага слова нельга лічыць бездакорнай. Параўн. рус. орудница ’кладоўка зброі’ (ці не орудий?). Гл. Супрун, Балтийские яз., 42.

Ару́д2 ’парушальнік грамадскіх правіл паводзін’ (КЭС, брэсц.). Магчыма, бязафіксны назоўнік ад дзеяслова арудаваць, параўн. укр. дыял. оруда ’праца, кіраўніцтва’ (застар.), ’клопат’, орударверхавод’, ці не сюды ж прозвішча Арудко (Бірыла, Бел. антр., 242). Параўн. смал. а́ред ’шум, непарадак’, магчыма, звязанае з а́ред ’стары чалавек, чорт’, сувязь аруд са словам аред няпэўная (адрозненні ў фанетыцы).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)