присяга́ть несов. прысяга́ць;

присяга́ть в ве́рности прысяга́ць на ве́рнасць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прырака́ць

‘прыракаць што-небудзь (вернасць) і без прамога дапаўнення (прыракаць прыйсці ў час)’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. прырака́ю прырака́ем
2-я ас. прырака́еш прырака́еце
3-я ас. прырака́е прырака́юць
Прошлы час
м. прырака́ў прырака́лі
ж. прырака́ла
н. прырака́ла
Загадны лад
2-я ас. прырака́й прырака́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час прырака́ючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

прырачы́

‘прырачы што-небудзь (вернасць) і без прамога дапаўнення (прырачы прыйсці ў час)’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. прыраку́ прырачо́м
2-я ас. прырачэ́ш прырачаце́
3-я ас. прырачэ́ прыраку́ць
Прошлы час
м. прыро́к прыраклі́
ж. прыракла́
н. прыракло́
Загадны лад
2-я ас. прырачы́ прырачы́це
Дзеепрыслоўе
прош. час прыро́кшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

вернападда́ны, ‑ая, ‑ае.

Уст.

1. Які захоўвае вернасць манарху.

2. у знач. наз. вернападда́ны, ‑ага, м. Той, хто верай і праўдай служыць манарху.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

няве́рны, ‑ая, ‑ае.

1. Які парушае вернасць каму‑, чаму‑н.; здрадлівы. Сяброў няверных Там [на караблі] не можа быць І кволым там Няма чаго рабіць. Гілевіч. // Які парушае вернасць у каханні, у шлюбе. Хоць і зорачка — ды не вячэрняя, І каханачка — ды няверная. Багдановіч.

2. Недакладны ва ўспрыманні. Няверны слых.

3. у знач. наз. няве́рны, ‑ага, м.; няве́рная, ‑ай, ж. Уст. Той (тая), хто прыняў чужое веравызнанне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

блаславі́ць, ‑слаўлю, ‑славіш, ‑славіць; зак.

Тое, што і благаславіць. Ксёндз паклаў ..[Балеславу] рукі на галаву і блаславіў яго. Чорны. Радзіма мяне блаславіла на вернасць І мінскім барам, і крамлёўскай сцяне. Панчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

здра́дзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; зак.

1. каму-чаму. Перайсці на бок ворага, прадаць.

З. радзіме.

2. каму-чаму. Парушыць вернасць.

З. сябру.

З. сабе (зрабіць што-н. насуперак сваім перакананням).

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан., каму. Перастаць служыць; аслабець (пра сілы, здольнасці, пачуццёвыя ўспрыманні).

Памяць здрадзіла ёй.

Сілы здрадзілі спартсмену.

|| незак. здра́джваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адда́ны, ‑ая, ‑ае.

Прасякнуты любоўю і вернасцю да каго‑, чаго‑н. І прывітаю разам шчыра Адданых партыі людзей. Колас. // Які выказвае адданасць, вернасць. — Так, так, пан, — Гулік глядзіць на майстра адданымі вачамі. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пералю́бка (піралю́бка) ’асоба, якая парушае шлюбную вернасць’ (слаўг., Нар. словатв.). Укр. перелю́б(ки) чини́ти ’пралюбадзейства рабіць з кім-небудзь’, серб.-харв. пр́љуб(а), макед. прељуба, ’тс’. Відаць, са ст.-слав. прѣлюбы дѣяті, творити ’тс’. Суфікс ‑ка, як у лю́бка1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

лая́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Які знешне захоўвае вернасць у адносінах да дзяржаўнай улады. // Які сведчыць аб такой вернасці. Лаяльны ўчынак.

2. Які карэктна адносіцца да каго‑, чаго‑н. Шырокага лічылі іграком не зусім лаяльным, але аб гэтым яму ў вочы не казалі. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)