Вярэ́дзіць і вярэдзіцца (БРС, КТС). Да верадзіць, верадзіцца (гл.). Сюды ж вярэдліва (КТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вірадаваць ’перабіраць, грэбаваць, капрызіць’ (КТС). Этымалагічна адносіцца да верадзіць (гл.). Гл. таксама віры́дуваць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

береди́ть несов.

1. (рану, болячку) верадзі́ць, развярэ́джваць, трыво́жыць, цвялі́ць, дражні́ць;

2. перен. трыво́жыць;

береди́ть ду́шу трыво́жыць душу́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Вірыдува́ць ’шалець, здзекавацца, самаўпраўнічаць’ (Юрч.). Да верадзі́ць (гл.), якое было пашырана суф. ‑ува‑ (‑ава). Параўн. укр. вередува́ти ’капрызіць’, рус. паўд. смал. вередова́ть ’тс’. Гл. таксама вірадаваць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Верадава́ць (Бяльк.) ’дэспатычна распараджацца кім-небудзь’. Параўн. укр. вередува́ти ’капрызіць і да т. п.’, вереди́тся ’фанабэрыцца’. Параўн. і рус. привере́дничать ’капрызіць’, привере́дливый. Як думае Рудніцкі (1, 351), гэта слова належыць да ве́рад ’рана, нарыў і да т. п.’ верадзі́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)