Ма́хіна ’машына’, ’вялікая прастора’, ’бялізны, велікан’ (Нас.), махі́на ’што-небудзь вялікае, грувасткае’, ’высокі чалавек, вярзіла’ (Мядзв., ТСБМ, Мат. Гом.; чавус., Нар. сл.), махі́ня ’высокая жанчына’ (гродз., Сцяшк. Сл.), ма́хінны, махі́нны, ма́хіны, махіне́зны, махіле́зны ’вельмі вялікі, высокі’ (Нас., Мат. Гом.; нараўл., Арх. ГУ; ТС), ма́хінь ’дрэва, паваленае бурай’ (Нікан.). Ст.-бел. махина ’вялікае збудаванне’ (1598 г.). Запазычана са ст.-польск. machina ’ваенныя дзеянні’, ’будынак, канструкцыя’, якое з лац. machina ’будынак; механізм’, ’асадныя прыстасаванні’ ст.-грэч. μηχανή, дар. μαχανά ’тс’, ’выдумкі, хітрыкі’ (Булыка, Лекс. запазыч., 99; Кюнэ, 74).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

чыстакро́ўны, ‑ая, ‑ае.

1. Чыстай, не змешанай пароды (пра жывёл). — Гэта не трус, а трусіха, — нахмурыўшыся, адрэзаў Дапік. — І прытым не абы-якая трусіха, а чыстакроўная «белы велікан». Краўчанка.

2. Разм. Сапраўдны, праўдзівы. Гэта — чыстакроўная арыстакратка, і нізавошта мяне не прызнала б за чалавека, калі б я стаў нават мільянерам! Карпюк. [Драздовіч:] — Яго [Павалковіча] тут старым кавалерам завуць, шляхціцам. Хоць ніякі ён не шляхціц, з дзеда-прадзеда чыстакроўны мужык. Машара. // Тыповы, яскрава выражаны, характэрны для каго‑, чаго‑н. (пра чалавека). Чыстакроўны паляшук. Чыстакроўны немец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гіга́нт, ‑а, М ‑нце, м.

1. Чалавек або жывёліна незвычайна вялікага росту; волат, велікан. Слон-гігант. Кіт-гігант. □ Гаспадар адказаў на прывітанне, і, калі выйшаў на сцежку, аказалася, што гэта вельмі высокага росту чалавек. .. Гігант, мякка ступаючы па пяску, падышоў да дзяцей. Самуйлёнак. // перан. Пра што‑н. незвычайна вялікіх памераў. Завод-гігант. □ І вось найшла навальніца, наваліліся дрэвы, усю зямлю ўслалі векавыя гіганты. Лынькоў. Гараць агні гігантаў індустрыі, Шуміць калоссем плённая зямля. Звонак.

2. перан.; звычайна чаго. Талент, вялікі дзеяч у якой‑н. галіне. Гігант навукі. Гігант сусветнай літаратуры.

[Ад грэч. gigantos — волат, велікан.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

На́глы ’раптоўны, нечаканы’ (Сл. паўн.-зах., З нар. сл.), ’круты’, ’злосны, люты’ (слонім., Сцяшк. Сл.), ’вялікі, высокі’ (ТС; лельч., Нар. лекс.; мазыр., З нар. сл.; ельск., жытк., петрык., Мат. Гом.), ’нахабны’ (уздз., Жд. 1; рэч., Мат. Гом.; ТС), укр. наглий ’хуткі; раптоўны, нечаканы’, рус. наглый ’дзёрзкі, нахабны’, польск. nagły ’раптоўны, нечаканы, пільны, неадкладны; хуткі, жвавы’, чэш., славац. náhlý ’раптоўны, нечаканы, круты’, в.-луж. nahty ’круты, рэзкі; хуткі, раптоўны; запальчывы’, н.-луж. nagty ’тс’, славен. nagel ’тс’, серб.-харв. nȃgao ’хуткі, паспешны; мітуслівы, неабачлівы’, балг. на́гъл ’нахабны’, макед. нагол ’тс’. Прасл. *nagъlъ (або *naglъ), поўная форма *naglъjь, збліжаюць з санскр. añjas, añjasā ’жвавы, раптоўны’, гоц. anaks ’раптоўны, хуткі’ (Фасмер, 3, 36; Скок, 2, 498; Бязлай, 2, 212; Шустар-Шэўц, 2, 982), з лат. naguot ’спяшацца’, nagtiês ’хутка рабіць’ (Махэк₂, 388); сумніцельнай здаецца спроба вывесці прасл. *naglъ з *na‑lьg‑lъ < ležati (Тэдэска, Language, 27, 151, 28–33). Варбат рэканструюе першасную семантыку слова як ’хуткі, паспешны, раптоўны’, з якой выводзяцца іншыя пераважна экспрэсіўныя значэнні, і звязвае яго з прасл. *snaga ад дзеяслова з коранем *(s)nag‑, страчанага ў славянскіх мовах, якому адпавядае літ. nogė́tis ’жадаць, хацець’ (Варбат, Этимология–1964, 27–30). Літ. nõglas ’раптоўны, хуткі, імклівы’ запазычана з бел. або польск. (Фрэнкель, 1, 506). Цікавыя беларускія семантычныя інавацыі; палес. ’вялікі, высокі’ на базе значэння ’рэзкі, круты’ («наглы берэг», ТС), параўн. таксама на́глік ’вельмі высокая асоба’ (ТС), на́гліцавелікан’ (саліг., Нар. сл.) і ’скупы, прагны, хцівы’ на бел.-літ. паграніччы, параўн. таксама нагле́ц ’той, хто скупы’, відаць, пад уплывам літоўскай мовы, параўн. літ. nogė́tis ’жадаць, хацець’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)