азнаёмленасць, ‑і, ж.

Знаёмства з чым‑н., веданне чаго‑н. Азнаёмленасць з літаратурай. Азнаёмленасць з абставінамі. Азнаёмленасць з мясцовасцю.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

двухмо́ўе, ‑я, н.

1. Сумеснае раўнапраўнае існаванне ў краіне дзвюх моў.

2. Веданне дзвюх моў і карыстанне імі; білінгвізм.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Паня́цце ’адна з форм адлюстравання свету ў мысленні чалавека; уяўленне аб чым-н.; веданне чаго-н.’ (ТСБМ). З рус. поня́тие ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 40).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

каке́цтва, ‑а, н.

Паводзіны, манеры какеткі (у 1 знач.); какетнічанне. Стройненькая, чарнявая сцюардэса з мілым французскім какецтвам дэманстравала нам сваё веданне рускай мовы. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прагно́з прадбачанне, прадказанне, заснаванае на пэўных дадзеных’ (ТСБМ). Праз рус. прогно́з ’тс’ (параўн. Крукоўскі. Уплыў, 75 і наст.) з грэч. πρόγνωσις ’даведванне наперад; прадвызначэнне’ ад грэч. προ‑ ’паперад’ і γνωσιςведанне’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

осве́домлённость ж.

1. ве́данне, -ння ср., паінфармава́насць, -ці ж.;

2. дасве́дчанасць, -ці ж.; см. осведомлённый;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

знаццё, ‑я, н.

Разм. (звычайна са словамі «каб жа»). Веданне, прадбачанне. Ігнат вінавата ўсміхнуўся: — Каб жа знаццё, то і сам бы нешта прыдумаў. Чыгрынаў. Каб жа знаццё, што будзе такое, няхай бы Казік, шалахвост гэты, заставаўся адзін. М. Стральцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спрактыкава́насць, ‑і, ж.

Вопыт, практычныя веды ў якой‑н. галіне. Кожны з хлопцаў адчуў у гэтым позірку прафесійную спрактыкаванасць. Вітка. // Жыццёвы вопыт; веданне жыцця. [Зоська] нават своеасаблівым парадкам давала ацэнкі некаторым справам і людзям. Тут яна выявіла сталую спрактыкаванасць. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чалавеказна́ўства, ‑а, н.

Кніжн. Вывучэнне, веданне псіхалогіі чалавека, усёй сукупнасці адносін яго да навакольнага свету. Велізарную культуру чалавеказнаўства і чалавекалюбства, сабраную ў класічнай літаратуры, — гэтую гуманістычную памяць чалавецтва аб самім сабе бярэ К. Чорны ў саюзнікі супроць фашысцкага здзічэння і азвярэння. Адамовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

грунто́ўны, ‑ая, ‑ае.

Трывалы, глыбокі. Грунтоўныя веды. // Які характарызуецца сур’ёзнасцю, глыбінёй, падрабязнасцю; абгрунтаваны чым‑н. Лабановіч здзівіўся, калі на цэлы рад яго запытанняў вучань даваў дакладныя і грунтоўныя адказы. Колас. Высокі мастацкі густ, добрае веданне рускай, беларускай і ўкраінскай літаратур, а таксама літаратур другіх народаў дазволілі Максіму Багдановічу пісаць тэарэтычна грунтоўныя і цікавыя.. артыкулы. Шкраба.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)