Бажаво́ліць ’непамерна многа хацець’ (Нас., Бяльк.), бажаво́льны ’пераборлівы, вычварны’ (Нас.), бажаволле ’непамернае жаданне’ (Нас., Бяльк., Др.-Падб., Гарэц.). Параўн. рус. божево́литься ’шалець, вар’яцець’, божево́льный ’звар’яцелы; злосны, наравісты’, укр. божеві́лля ’вар’яцтва’, божеві́льний ’звар’яцелы’, божево́літи ’вар’яцець’. У аснове гэтай табуістычнай назвы (розныя хваробы, вар’яцтва часта эўфемістычна называюцца божымі) ляжыць выраз божая воля (вар’яцтва — гэта тое, што бывае па божай волі). У бел. мове першапачатковая семантыка некалькі змянілася (’вар’яцтва’ → ’непамернае жаданне’).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
умопомраче́ние ашаламле́нне, -ння ср., замарачэ́нне, -ння ср.; (умопомешательство) вар’я́цтва, -ва ср.;
◊
до умопомраче́ния да непрыто́мнасці (да вар’я́цтва, да шале́нства);
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
бесперспекты́ўнасць, ‑і, ж.
Уласцівасць бесперспектыўнага; адсутнасць перспектывы. Адзіноцтва, бесперспектыўнасць, прамёрзлая сырая зямлянка, голад у апошнія дні даводзілі Дамарацкага да вар’яцтва. Карпюк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
по́марака, ‑і, ДМ ‑рацы, ж.
Тое, што і вар’яцтва, шаленства. // Страта здольнасці разумець тое, што акружае (ад стомленасці, хваробы і пад.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Пры́дур, прі́дурь ’прыдуркаватасць; вар’яцтва’ (Бяльк.). Арэал сведчыць, хутчэй, на карысць запазычання з рус. разм. при́дурь ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
безу́мие ср.
1. (сумасшествие) вар’я́цтва, -ва ср.;
2. (безрассудство) вар’я́цтва, -ва ср., шале́нства, -ва ср., безразва́жнасць, -ці ж., утрапёнасць, -ці ж.;
◊
до безу́мия без па́мяці;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
перажда́ць, ‑жду, ‑жджэш, ‑жджэ; ‑жджом, ‑жджаце; зак., каго-што.
Тое, што і перачакаць. [Дзяжа:] Каму ахвота прападаць І стравай быць чарвям, акулам? І ясна: лепей дзе за шулам Вайну — вар’яцтва пераждаць... Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
юро́дзівы, ‑ая, ‑ае.
1. Дурнаваты, блізкі да вар’яцтва. Юродзівы хлопец.
2. у знач. наз. юро́дзівы, ‑ага, м. У веруючых, рэлігійных людзей — вар’ят, які валодае дарам прадказання. Распаўсюджвалі розныя небыліцы багамольцы, юродзівыя, а ў першую чаргу духавенства. «Звязда».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бы́ўшы,
1. ‑ая, ‑ае. Дзеепрым. незал. пр. ад быць.
2. ‑ая, ‑ае; у знач. прым. Які страціў ранейшае прызначэнне, ролю; былы. Батарэя, якою камандаваў быўшы афіцэр,.. пустошыла рады насядаўшых дзянікінцаў. Колас.
3. Дзеепрысл. пр. ад быць. Мастацтва ён [пан Вашамірскі] да вар’яцтва палюбіў, быўшы ў Парыжы, калі закахаўся там у адну прыгожую францужанку-акторку. Бядуля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
То́рап ’страх, перапуд’ (Нас.). Укр. то́роп ’замяшанне, разгубленасць’, рус. о́торопь ’збянтэжанасць’, ц.-слав. утрапъ ’зрушэнне, ссоўванне’, ’вар’яцтва’; славен. trȁp ’дурань, ёлупень’, балг. тра́пен ’збіты з панталыку’. Прасл. *torpъ ад *torpiti ’рабіцца адубелым, скарчанелым’ (гл. тарапіцца 2), якое праз чаргаванне галосных звязана з прасл. *tьrpěti (гл. цярпець) (Фасмер, 4, 85; Бязлай, 3, 213; Сной₂, 777–778; Махэк₂, 391; ЕСУМ, 5, 607). Сюды ж тарапа́ны ’страх’, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)