Верыйня́ ’верая; шулы, да якіх прымацоўваюцца вароты’ (Бяльк.) утворана пры дапамозе суф. ‑ня ад верая па аналогіі да Nomina loci; параўн. варыўня і інш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сто́пка I ж. (маленький стаканчик) сто́пка;

вы́піць ~ку віна́ — вы́пить сто́пку вина́

сто́пка II ж., см. варыўня́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Вісцёбка ’стопка, камора, варыўня’ (Тарн., ДАБМ), як і вусцё́пка, вістэ́пка і інш., з’яўляецца фанетычным варыянтам да стопка (гл.), істобка (гл.), ізба́ < jьstъba (Мартынаў, Лекс. взаим., 120–126; Лекс. Палесся, 160).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сто́бка, сто́пка, сцёпкаварыўня’, ‘малая хатка для гаспадарчых патрэб’ (ТСБМ, Нас., Сцяшк., Сл. ПЗБ, Янк. 1; пін., Шн.; Ян., Мат. Гом.), ‘сушыльня’ (Др.-Падб.), ‘памяшканне для авечак і цялят’ (Чач.). З істобка (гл. істопка).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Спіжа́рня ‘кладоўка, камора’ (ТСБМ, Ласт., Касп., Нас., Булг., Касп., Сл. ПЗБ, ЛА, 4), ‘варыўня’ (Гіл.), ст.-бел. спижарня ‘кладоўка, памяшканне для захавання харчовых прадуктаў’. З польск. spiżarnia ‘тс’ (Карскі, Белорусы, 163; Кюнэ, Poln., 99), якое ад ст.-польск. spiża ‘прадукты, харчаванне’, запазычанага з ст.-в.-ням. spîse ‘яда, харчаванне, правіянт; хатняя гаспадарка’, сучаснае ням. Speise ‘ада, харчаванне’, што ўзыходзіць да с.-лац. spesa < spensa < лац. expēnsa (pekunia) ‘выдатак, кошт’; гл. Борысь, 568.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сто́пка 1, ‑і, ДМ ‑пцы; Р мн. ‑пак; ж.

Невялікая шклянка для віна. І наліў паўнютку стопку: — Стукні, друг, і... не дышы. Бялевіч. // Колькасць віна, гарэлкі і пад., якая ўмяшчаецца ў такую шклянку. Цяпер Герасім Іванавіч куляе стопку без лішніх слоў і, рукавом уцершы вусны, пачынае навейшы рэпертуар, дзе на першым месцы таксама вайсковыя маршы. Карамазаў. Сядзім удваіх за столікам. У нас нават па стопцы чырвонага віна. Васілевіч.

сто́пка 2, ‑і, ДМ ‑пцы; Р мн. ‑пак; ж.

Тое, што і варыўня. Старая перабірала бульбу ў стопцы. Броўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)