цэ́ннасць, -і, ж.

1. гл. цэнны.

2. Выражаная ў грашовых адзінках вартасць, кошт чаго-н.; цана.

Пасылка з аб’яўленай цэннасцю.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

наміна́л, -у, м. (спец.).

Абазначаная вартасць (на таварах, грашовых знаках, каштоўных паперах).

Продаж па намінале.

|| прым. наміна́льны, -ая, -ае.

Намінальная цана.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

эквивале́нтный эквівале́нтны;

эквивале́нтная сто́имость эквівале́нтная ва́ртасць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

акты́ў², -ы́ву, м. (спец.).

Вартасць наяўнай і даўгавой маёмасці, што належыць прадпрыемству; проціл. пасіў.

Запісаць у а.

|| прым. акты́ўны, -ая, -ае.

А. баланс.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

капіталізава́ць, -зу́ю, -зу́еш, -зу́е; -зу́й; -зава́ны; зак. і незак., што (спец.).

Ператварыць (ператвараць) прыбавачную вартасць у капітал (у 1 знач.).

|| наз. капіталіза́цыя, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сме́тный эк. каштары́сны;

сме́тная сто́имость каштары́сная ва́ртасць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

звышва́ртасць, ‑і, ж.

У палітэканоміі тое, што і прыбавачная вартасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

менавы́ меново́й;

м. га́ндаль — менова́я торго́вля;

а́я ва́ртасць — менова́я сто́имость

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

фондаёмістасць, ‑і, ж.

Вартасць вытворчых асноўных фондаў (асноўнага капіталу) на адзінку прадукцыі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

калькулява́ць, -лю́ю, -лю́еш, -лю́е; -лю́й; -лява́ны; незак., што (спец.).

Вылічаць вартасць тавару, велічыню выдаткаў і інш.

К. кошт прадукцыі.

|| зак. скалькулява́ць, -лю́ю, -лю́еш, -лю́е; -лю́й; -лява́ны.

|| наз. калькуля́цыя, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)