прасвяткава́ць сов., разг., обычно переводится гл. несов. вида пра́здновать;

~ва́лі тры дні — пра́здновали три дня

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

баці́нкі, ‑нак; адз. бацінак, ‑нка, м.

Тое, што і чаравікі. Ірваныя бацінкі на босую нагу больш за ўсё іншае гаварылі, што ён з далёкай дарогі... Брыль. Косцік за вясну збіў бацінкі, а Валі туфлі цесныя зрабіліся. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падры́гваць несов., разг. подра́гивать;

у яго́ ~валі кале́ні — у него́ подра́гивали коле́ни;

п. наго́й — подра́гивать ного́й

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дапіка́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго і без дап.

Разм. Злосна папракаць. А прыходзіў хто-небудзь да Валі, старэйшыя сёстры скоса паглядалі і дапікалі яе: навошта павяла поўны пакой, глядзі, колькі пяску панеслі, вечна з табою спакою няма. Шахавец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

загарава́ць сов.

1. загорева́ть;

2. разг. нажи́ть (с трудом);

сяк-так каро́ўку ~ва́лі — ко́е-как коровёнку на́жили

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перабыва́ць сов. перебыва́ть;

сяго́ння ў мяне́ ~ва́лі ўсе мае́ сябры́ — сего́дня у меня́ перебыва́ли все мои́ друзья́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сарафа́н, ‑а, м.

Руская верхняя жаночая вопратка ў выглядзе асобага крою свабоднай доўгай сукенкі без рукавоў з засцежкай пасярэдзіне. // Жаночая сукенка без рукавоў. Выйшла і Святланка разам са сваім класам, са школай. У белай блузцы і блакітным сарафане. Юрэвіч. Чырвоны паркалёвы сарафан Валі здалёку здаваўся нейкай незвычайнай жывой кветкай. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адкрыццё, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. адкрыць.

2. Тое, што выяўлена, стала вядомым у выніку даследаванняў, пошукаў і пад. Навуковае адкрыццё. Найвялікшым дасягненнем навукі з’яўляецца адкрыццё атамнай энергіі. // Тое, што неспадзявана для каго‑н. устаноўлена, выяўлена, пазнана. Для Валі было адкрыццём, што Леанід піша вершы. Шахавец. І раптам зусім нечакана адкрыццё: майстар дакументаў побач — Іван Харытонавіч. Новікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыслу́жваць несов.

1. прислу́живать;

п. за стало́м — прислу́живать за столо́м;

2. прислу́живать, услу́живать;

малады́я лю́дзі ~валі да́мам — молоды́е лю́ди прислу́живали (услу́живали) да́мам

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перадрукава́ць сов., в разн. знач. перепеча́тать;

інфарма́цыю ~ва́лі ўсе газе́ты — информа́цию перепеча́тали все газе́ты;

п. на пі́шучай машы́нцы — перепеча́тать на пи́шущей маши́нке

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)