фетр, ‑у, м.
Лепшы гатунак лямцу, які ідзе на выраб капелюшоў, валёнак і пад.
[Фр. feutre.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
во́ўна, ‑ы, ж.
1. Валасяное покрыва авечак.
2. Састрыжанае такое покрыва як матэрыял для вырабу сукна, валёнак і інш. Часаць воўну. □ На лаве стаяць тры прасніцы. Дзве з кудзеляю, а адна з воўнаю. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пи́мы́ мн. пімы́, -мо́ў, ед. пім, род. піма́ м.; (валенки) валёнкі, -нак мн., ед. валёнак, -нка м.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
шма́лец, ‑льцу, м.
Гусіны тлушч. Птушынае царства, як у газетах пісалі, і не абы якой птушкі! Качкі, як гусі, а гусі, як ладныя індыкі. Адзін шмалец! Грамовіч. [Мацвееў:] — А зімой без кажуха, валёнак, не абмазаўшы твар шмальцам, і носу не вытыркай. Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ато́пкі, ‑аў; адз. атопак, ‑пка, м.
Старыя зношаныя чаравікі, боты і пад. Старыя атопкі з растапыранымі ўгору халявамі то крыху макрэлі ад расы, то прысыпаліся ўчарашнім пылам. Кулакоўскі. На.. [хлопцу] была чорная касаваротка з белымі, як на гармоніку, гузікамі, на босых нагах — атопкі ад старых валёнак. Грахоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
панава́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.
1. Наваліць, нагрузіць на каго‑, што‑н. вялікую колькасць чаго‑н. Панавальваць галля на кастры. Панавальваць бярвення на машыны.
2. Накідаць у беспарадку многа чаго‑н.
3. звычайна безас. Нападаць у вялікай колькасці. Панавальвала снегу ўпояс.
4. Зрабіць шляхам валення многа чаго‑н. Панавальваць валёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
скна́рлівы, ‑ая, ‑ае.
Разм. Надзвычай скупы, прагны (пра чалавека). Гарэла мука, чай, тытунь — усё тое, над чым яшчэ ўчора калаціўся скнарлівы Кід і што так патрэбна было бедным чукоцкім ярангам. Бяганская. // Уласцівы скупому чалавеку. Па беражліваму, нават скнарліваму характару .. [гаспадыні] я добра ведаў, што адна з .. [шаф] была завалена атопкамі чаравікаў, дзіравых валёнак, рознай абутковай старызнай. Ракітны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падшы́ць, ‑шыю, ‑шыеш, ‑шые; зак., што.
1. Прышыць спадыспаду. Падшыць каўнерык да гімнасцёркі. Падшыць падкладку. // Прышыць падэшву або падносак да абутку. Падшыць валёнак.
2. Прышыць што‑н. падагнутае, падкасанае. Падшыць калошы штаноў.
3. Паклаўшы разам і ў пэўным парадку, змацаваць чым‑н.; далучыць да чаго‑н., змацоўваючы. Падшыць газеты за год. Падшыць даведку ў асабістую справу.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ублы́таць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
1. Заблытаць што‑н. у чым‑н.
2. Разм. Увязаць, абматаць што‑н. Ублытаць валёнак вяроўкамі.
3. перан. Разм. Умяшаць, уцягнуць у што‑н., куды‑н., зрабіць саўдзельнікам чаго‑н. Ублытаць у непрыемную справу. □ Швагераў адказваў ахвотна і, здавалася, шчыра, але не без хітрасці: стараючыся так падаць усё, каб нідзе не ўблытаць сябе. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
наваля́ть сов.
1. (опрокинуть во множестве) наваля́ць;
2. (изготовить валяньем) навалі́ць, мног. панава́льваць;
наваля́ть ва́ленок навалі́ць (панава́льваць) валёнак;
3. (набросать) прост. накі́даць, мног. панакіда́ць, панакі́дваць;
4. (небрежно написать) прост. накрэ́мзаць;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)