Валаме́кі ’васількі’ (Мат. Гом.). Магчыма, да валошка, якое збліжана з нейкім іншым словам.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вало́ўскі (маркач) ’валашскі’ (Кліх.). Валоўскі < *валошскі да валах ’назва паўднёвых раманскіх народаў’. Гл. валошка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Васілёквалошка’ (БРС, Бяльк., Шат., Касп., Сцяшк. МГ); ’пустазелле’ (КЭС), васількі́ ’Centaurea cyanus L.’ (Бейл.), ва́сількі ’тс’ (Мядзв.), ва́сілька (Шатал.). Рус. василёк, укр. васильо́к. Старое (яшчэ ст.-рус.) запазычанне з грэч. мовы (грэч. βασιλικόν) (Мацэнаўэр, Cizí sl., 364; Фасмер, Этюды, 42; Праабражэнскі, 1, 67; Шанскі, 1, В, 22). Брукнер (18) лічыў, што назва кветкі запазычана з польск. bazylika, што менш верагодна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Маты́лькі ’кветкі валошкі, Centaurea cyanus L.’ (карэліц., Сцяшк. Сл.). З польск. motyl ’сіняк’ і паводле падабенства колераў назва перанеслася на васілёк. Аднак рус. маск. мотылёквалошка’ і дан. ’стэпавы бяссмертнік’.

Матылькі́1 ’зацірка’ (ельск., Мат. Гом.). Відавочна, гэта слова адносіцца да рэдкай заціркі, у якой галушкі цяжка злавіць у лыжку, як матылька. Да матылёк (гл.).

*Матылькі́2, матылькі́ ’від узору ткання’ (петрык., Уладз.). Вузкі рэгіяналізм. Да матылёк (гл.). Узор названы паводле «лёгкасці лёту яго кветак, нібы ў матылька».

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сіне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.

1. Рабіцца сінім. Не колюць лёду шчупакі, А мы над рэчкай, хлапчукі, Нібыта лёд, сінелі. Бялевіч. Антось аж сінеў ад злосці. Гроднеў. // Світаць, віднець. Косця прачнуўся зацемна: у акне толькі пачынаў сінець блізкі дзень. Адамчык. Сінее мяккі прыцемак. Навуменка. / у безас. ужыв. За акном тым часам сінела — радзеў няўстойлівы світальны паўзмрок. Вышынскі. // Цямнець, вечарэць. Вялікае, ужо няцёплае сонца хавалася за недалёкім лесам. У лагчынах пачынала сінець, і вастрэй адчувалася восень. Карпаў.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Выдзяляцца сінім колерам, віднецца (пра што‑н. сіняе). Навокал рассцілалася поле, яшчэ даволі стракатае: за жаўтлявым спелым жытам зелянела бульба, з другога боку — сінеў лубін. Шамякін. Між спелага жыта Сінее валошка. Колас. Далёка на небасхіле сінеў лес, да якога вілася ледзь бачная дарога. Лупсякоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вало́га1 ’поліўка з малака або канаплянага семя’ (КЭС, Вешт.); ’заправа, прыгатаваная з канаплянага семя’ (Лекс. Палесся); ’масла, усё скаромнае’ (віц.), валіга ’рэдкі жыр’ (Касп.). Паўн.-рус. волога ’скаромная вадкая страва; масла, малочныя прадукты: сыр, смятана, тварог і інш.’, укр. волога ’вільгаць’. Усходнеславянская семантычная інавацыя’ < прасл. *volga ’вільгаць’ (Вештарт, Бел.-рус. ізал., 16; Фасмер, 1, 340; Скок, 3, 606).

Вало́га2 ’барана’ (КСТ). Магчыма, валога < валока (ад валачыць). Параўн. у фанетычным плане валошка і валожка ’Centaurea cyanus L.’ Параўн., аднак, укр. воложити ’палоць, трапаць’.

Вало́га3 ’дрыгва’ (Шатал.). Роднаснае з вільгаць, рус. влага, ц.-слав. влага, укр. волога ’вільгаць’. Да агульнаславянскага *volga, якое адлюстравана ва ўсіх славянскіх мовах са значэннямі ’вільгаць, вада, вадкасць, масла, жыр’ і інш. (Рудніцкі, 1, 467). Параўн. валака́ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

упле́сціся, уплятуся, упляцешся, упляцецца; упляцёмся, уплецяцеся, уплятуцца; пр. уплёўся, уплялася, ‑лося; заг. упляціся; зак.

1. Уставіцца, увіцца ў што‑н. пры заплятанні. / у перан. ужыв. Хай сабе і ўплялася ў валасы сівізна, але адчувала.. [Ганна], што здароўе яе яшчэ не зусім растрачана. Гроднеў. // Сплесціся, пераплесціся пры росце. Сіняя валошка, Травы разрасліся, Палыны на межах Густа ўпляліся. Колас. // Уліцца, уключыцца ў што‑н. А Марыся ветліва, шырока заўсміхалася насустрач.. [Вінцусю] і, выбіваючы такт песні нагой, непрыкметна адклала гітару, радасна замахала рукамі, кіруючы песняй, у якую ўплялося і яшчэ некалькі ціхіх галасоў. Галавач. Я аж вушам сваім не даў веры, калі пачуў аксамітны голас Метлюга. Мне здалося, што ў яго нават упляліся нейкія металічныя ноткі гневу. Сабаленка.

2. Разм. Моцна ўхапіцца, учапіцца за што‑н. Дзімка ўплёўся за цешчыну жакетку і памалу пасоўваўся бліжэй да дзвярэй. Капыловіч.

3. Разм. Увязацца за кім‑н. Потым ваўкі ўпляліся следам, загналі яго на грушу-дзічку і завылі жудаснымі галасамі. Наўроцкі. Уплёўся [камарык] за мною, ніяк не адстане. Звініць, нібы сыпле на вочы пясок. Камарык, камарык, навошта старонкі? Найлепшы ў свеце яе галасок... Тармола.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)