Падвало́ка ’невялікая рыбацкая сетка’ (Касп., Сл. ПЗБ). Прыставачнае ўтварэнне ад валока 2 ’невад’. Сюды ж падвалочак ’маленькі невад’ (Дэмб.), ’сачок для лоўлі рыбы’ (Сцяшк. Сл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Паўвло́чча ’мера зямлі ў 1/2 валокі’ (Нас.), жлоб. паўвалока ’мера зямлі 0,9 га’ (Мат. Гом.). Першае слова з паў- (гл.) і польск. wlókaĄ‑ьje, гл. валока©.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Валака́ ’зыбкае балоцістае месца’ (Яшк.), рус. волока ’заросшы лес у нізіне’ (КЭС). Хутчэй за ўсё да валога 3 ’дрыгва’ (гл.), збліжанага з валока ’зямля; мера зямлі’. Параўн. у семантычным плане рус. волок ’гушчар’ і волока ’прыстасаванне для выцягвання бярвення з гушчару’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
расхіста́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
1. Прымусіць хістацца; раскалыхаць. Калі чалавека, які званіў, забілі, званы доўга яшчэ гудзелі, так моцна ён расхістаў іх. Шамякін.
2. Хістаючы, зрабіць няўстойлівым, хісткім. Расхістаць слуп. □ Валока як-колечы спрабаваў расхістаць абломак [бетону], ля якога цадзіўся промень, штурхнуў яго ўгару і пацягнуў на сябе. Быкаў.
3. перан. Давесці да разладу, падарваць. Сялянскія паўстанні расхісталі феадальнапамешчыцкі лад.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абжы́цца, ‑жывуся, ‑жывешся, ‑жывецца; ‑жывёмся, ‑жывяцеся; зак.
1. Набыць усё неабходнае на новым месцы жыхарства, у новых умовах. Была зямелькі там валока, Дзе можна б моцна і глыбока Пусціць карэнні ў грунт, абжыцца — Было на чым разварушыцца. Колас.
2. Звыкнуцца з новымі ўмовамі жыцця, прывыкнуць да жыцця на новым месцы. Крыху абжыўся Данілка на бойні, але ўсё роўна думка аб вёсцы не давала спакою. Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прынале́гчы, ‑лягу, ‑ляжаш, ‑ляжа; зак.
Разм.
1. Націснуць, налегчы з вялікай сілай, энергіяй на што‑н., каб дасягнуць лепшага выніку працы. Данік павярнуў човен на рэчку, і я з усёй сілай прыналёг на вёслы. Краўчанка. Толькі Валока не выпускаў .. [немца], ямчэй прыналёг плячом. Быкаў.
2. перан. Пачаць працаваць, рабіць што‑н. больш старанна, энергічна. Пасля сустрэчы з настаўнікам Шурка прыналёг на рускую мову. Шыловіч. — Што першае ў нас — дык гэта клуб ... Сам ведаеш, што значыць раскалыхаць старых.. Але наш камсамол прыналёг — і гатова. Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Вало́га 1 ’поліўка з малака або канаплянага семя’ (КЭС, Вешт.); ’заправа, прыгатаваная з канаплянага семя’ (Лекс. Палесся); ’масла, усё скаромнае’ (віц.), валіга ’рэдкі жыр’ (Касп.). Паўн.-рус. волога ’скаромная вадкая страва; масла, малочныя прадукты: сыр, смятана, тварог і інш.’, укр. волога ’вільгаць’. Усходнеславянская семантычная інавацыя’ < прасл. *volga ’вільгаць’ (Вештарт, Бел.-рус. ізал., 16; Фасмер, 1, 340; Скок, 3, 606).
Вало́га 2 ’барана’ (КСТ). Магчыма, валога < валока (ад валачыць). Параўн. у фанетычным плане валошка і валожка ’Centaurea cyanus L.’ Параўн., аднак, укр. воложити ’палоць, трапаць’.
Вало́га 3 ’дрыгва’ (Шатал.). Роднаснае з вільгаць, рус. влага, ц.-слав. влага, укр. волога ’вільгаць’. Да агульнаславянскага *volga, якое адлюстравана ва ўсіх славянскіх мовах са значэннямі ’вільгаць, вада, вадкасць, масла, жыр’ і інш. (Рудніцкі, 1, 467). Параўн. валака́ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)