Дэ́спат ’дэспат’ (БРС). Рус. де́спот, укр. де́спот. У ст.-бел. мове (Булыка, Запазыч.) деспотъ — гэта ’валадар’, таксама і ст.-рус. слова мела значэнне ’пан, валадар і да т. п.’ Гэта прамое запазычанне з грэч. δεσπότης ’тс’. У значэнні ’дэспат, бязлітасны валадар, тыран’ запазычанне з ням. Despot або франц. despote (< грэч.). Гл. Фасмер, 1, 507; Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 84–85.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Валада́йца ’валадар, той, хто валодае чым-небудзь’ (Яруш.). Валадайца < *валадай (параўн. валачай) да валодаць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
власти́тель уст. улада́р, -ра́ м., валада́р, -ра́ м.;
◊
власти́тель дум улада́р дум;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
влады́ка
1. (властелин) уст., высок. улада́р, -ра́ м., валада́р, -ра́ м.;
2. церк. улады́ка, -кі м.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
маг, ‑а, м.
1. Той, хто нібыта валодае тайнамі магіі; чарадзей, чараўнік. // перан. Пра чалавека, які робіць што‑н. надта лёгка і лоўка. Мы ведаем цяпер Тваё імя, Купала, Вялікіх песень маг І сэрцаў валадар. Глебка.
2. На Старажытным Усходзе — жрэц, які спраўляў рэлігійныя абрады і прадказваў будучае.
[Грэч. mágos ад перс. muğ — вогнепаклоннік.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прави́тель
1. кіраўні́к, -ка́ м.; праві́цель, -ля м.; (властелин) валада́р, -ра́ м.;
2. (управляющий) ист. кіраўні́к, -ка́ м.; (заведующий) зага́дчык, -ка м.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Во́лат ’гігант, асілак’ (БРС, Касп., Гарэц., КТС). Рус. волот, дыял. велет ’тс’, укр. ве́лет, велетень ’тс’, ст.-рус. волотъ, ц.-слав. влатъ ’гігант’, зах.-слав. Veletabi ’племя вільцы ў Макленбургу’ (= *veletove). Было некалькі спроб высветліць этымалогію гэтага слова, але галоўная цяжкасць — хістанне o/e — застаецца нявырашанай. Брукнер (AfslPh, 42, 138) велет звязвае са ст.-слав. велии ’вялікі’, а варыянт волот лічыць больш позняй аналагічнай формай. Сабалеўскі (РФВ, 64, 117) спрабаваў тлумачыць хістанне галосных як розныя асіміляцыі, але гэтага недастаткова. Міклашыч (394) супастаўляе з с.-лац. Veletabi, назвай заходнеславянскага племені. Дапускаецца роднасць з лац. valeo ’я ў сілах, здаровы’, тахар. A wäl‑ ’панаваць’, тахар. B walo, wlo ’пан, гасудар’ (Бенвеніст, Festschr. Н. Hirt, 2, 234). Версія Шахматава (AfslPh, 33, 87 і наст.), паводле якой слова запазычана з кельц. (параўн. ірл. flaith ’валадар’), памылковая па фанетычных прычынах (Фасмер, 1, 344). Аб сувязі тэрмінаў волот, велет з волос, велес гл. Іванаў, Тапароў, Иссл., 62 і наст.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)