крэм, ‑у, м.

1. Салодкая ежа з сумесі ўзбітых вяршкоў, фруктовых сокаў, кофе і інш.

2. Паўфабрыкат для праслойвання і ўпрыгожвання пірожных і тортаў. Лімонны крэм. Вішнёвы крэм. Шакаладны крэм.

3. Касметычная мазь. Ланалінавы крэм.

4. Мазь для чысткі скуранога абутку; вакса, гуталін.

[Фр. créme.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Про́ставарвакса’ (Касп.). Утварэнне ад кораня прост‑ (гл. просты) і вар, якое, мусіць, як і ў рус. вар, мае тут значэнне ’шавецкая смала’. Просты, магчыма, меў значэнне ’самаробны’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сапо́жный

1. шаве́цкі;

сапо́жная мастерска́я шаве́цкая майстэ́рня;

сапо́жный ма́стер шаве́ц;

сапо́жное ремесло́ шаве́цтва (шаве́цкае рамяство́);

сапо́жный нож шаве́цкі нож;

2. (служащий для сапог) для бо́таў, на бо́ты;

сапо́жная мазь (ва́кса) мазь (ва́кса) для бо́таў (абу́тку);

сапо́жный това́р тава́р на бо́ты;

сапо́жная щётка шчо́тка для бо́таў (абу́тку).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Масць1 ’мазь’ (Нас., Шат., Жд. 1, Растарг., ТС; драг., КЭС; воран., Шатал.; бар., Сл. ПЗБ), браг.вакса’, драг. ’карычневая вадкасць, якую выдзяляе з рота конік і якою карыстаюцца для загойвання ран’ (З нар. сл.); ’састаў з воску, смалы і несалёнага тлушчу для зашчэплівання пладовых дрэў’ (Сцяц.). Укр. масть, рус. смал., кур., арл., калуж. масть ’мазь’, польск. maść, чэш. mast, славац. masť, славен. mas̑t, mášča, серб.-харв. ма̑ст, макед. маст, балг. маст, ст.-слав. масть. Прасл. mastь < maz‑tь < mazati. (Міклашыч, 185; Бернекер, 2, 23). Да ма́заць (гл.).

Масць2 ’колер шэрсці ў жывёліны і пер’я ў птушак’, ’адна з чатырох частак ігральных карт’ (ТСБМ, Шат., Бяльк., ТС; драг., З нар. сл.). Укр. масть, рус. пск., цвяр. масть ’тс’, славац. masť ’колер у картах’, ст.-рус. масть ’колер’, ’афарбоўка, фарба’, польск. maść ’колер коней і карт’, серб.-харв. ма̑ст ’колер, афарбоўка, масць’. Да масць1. Прасл. mastь — першасная назва для паняцця ’колер’ (Брукнер, 325).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)