паўнава́жкі, ‑ая, ‑ае.
Які мае поўную, нармальную вагу; важкі. Павольна гойдаюцца на ветры паўнаважкія каласы пшаніцы. «Звязда».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
замашны́, ‑ая, ‑ое.
Ёмкі, важкі, зручны для замаху. Замашны венік. Замашны серп. □ Ракуцька.. хапіў замашны кій і пагнаўся за Паліводскім. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
полнове́сный
1. паўнава́жкі;
2. перен. ва́жкі;
полнове́сные до́воды ва́жкія до́вады.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ва́жкасць ж.
1. весо́мость, уве́систость;
2. перен. ве́скость, убеди́тельность, полнове́сность; см. ва́жкі 3
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Ва́жкае ’печань у кабана’ (КСТ). Ад важкі 1. Значэнне звязана, відаць, з антонімам лёгкае, лёгкія. Гл. яшчэ вагкуша.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
аргуме́нт, ‑а, М ‑нце, м.
1. Лагічны довад, які служыць асновай для доказу чаго‑н. Важкі аргумент. Недарэчны, неабходны, пераканаўчы, трапны аргумент. Шукаць аргументы.
2. Спец. Незалежная пераменная велічыня.
[Лац. argumentum.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Вагку́ша ’печань’ (КСТ). Магчыма, да ваг‑ ’важкі’; параўн. ва́жкае ’печань у кабана’ (гл.). У семантычным плане параўн. лёгкія. Адносна суфіксацыі гл. SP, 1, 79.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
спрасава́цца, ‑суецца; зак.
Шчыльна злучыцца, сціснуцца ў выніку прасавання. // Зляжацца, ушчыльніцца пад цяжарам, ціскам. Сціснутая страшэнным цяжарам зямных пластоў, соль, і калійная і спажыўная, — спрасавалася, сплавілася ў суцэльны, без адзінай трэшчынкі, важкі і цвёрды камень. Чаркасаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вагаві́ты, ‑ая, ‑ае.
Разм. Даволі значны па сваёй вазе; важкі. Вагавіты колас. // перан. Значны. Усе пакручваюць галовамі .., калі пачынаецца гаворка пра некаторых навічкоў-будаўнікоў, якія сваю, пакуль што яшчэ не надта вагавітую, палучку растрачваюць за некалькі дзён. Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ля́скат, ‑у, М ‑каце, м.
Дзеянне паводле дзеясл. ляскаць (у 1 знач.), а таксама гукі гэтага дзеяння. З ляскатам падыходзіць браняпоезд, шэры, важкі, з дуламі гармат, з кулямётамі. Мележ. Я затыкала вушы, каб не чуць ляскату бізуноў і шомпалаў. Бядуля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)