ва́жкі

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ва́жкі ва́жкая ва́жкае ва́жкія
Р. ва́жкага ва́жкай
ва́жкае
ва́жкага ва́жкіх
Д. ва́жкаму ва́жкай ва́жкаму ва́жкім
В. ва́жкі (неадуш.)
ва́жкага (адуш.)
ва́жкую ва́жкае ва́жкія (неадуш.)
ва́жкіх (адуш.)
Т. ва́жкім ва́жкай
ва́жкаю
ва́жкім ва́жкімі
М. ва́жкім ва́жкай ва́жкім ва́жкіх

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023)

ва́жкі, -ая, -ае.

1. Які мае значную вагу пры невялікім аб’ёме.

В. тавар.

2. перан. Пераканаўчы.

В. доказ.

Важка (прысл.) гаварыць.

3. перан. Пазбаўлены лёгкасці; цяжкі.

Важкія крокі.

|| наз. ва́жкасць, -і, ж. (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ва́жкі

1. (имеющий большой вес) ве́ский, тяжёлый, уве́систый;

2. весо́мый;

3. перен. ве́ский, убеди́тельный, полнове́сный, си́льный;

~кія до́вады — ве́ские (полнове́сные, си́льные) до́воды (доказа́тельства)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ва́жкі, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае значную вагу пры невялікім аб’ёме. Жыта стаяла, як лес, і кожны колас важкі, нібы наліты золатам. Хадкевіч.

2. перан. Важны па свайму значэнню, значны. Важкі працадзень. // Змястоўны. Вельмі скупы на эпітэты, паэт выбіраў найбольш важкія словы, якія надавалі вершу энергічнасць, вялікае сэнсавае папаўненне і пластычнасць. Шкраба.

3. перан. Пазбаўлены лёгкасці; цяжкі. Важкія крокі. □ І прыносіш ты туды, вадзіца, Важкі сум ад сэрца Кацярыны. Багдановіч.

4. перан. Пераканаўчы. Важкія довады. □ [Прафесар] нешта запісваў у свой блакнот, відаць, збіраўся сказаць сваё важкае слова. Шахавец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ва́жкі

1. schwer, schwrwiegend

2. перан bedutend, überzugend

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Важкі1 ’цяжкі’ (КЭС). Да вага.

Важкі2 ’значны, важны’. Калька з рус. весомый (Крукоўскі, Уплыў, 121).

Важкі3 ’густы’ (Мат. Гом.). Адно са значэнняў, якое развілося на падставе важкі ’цяжкі’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

уве́систый ва́жкі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

весо́мый прям., перен. ва́жкі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

аргуме́нт, -а, М -нце, мн. -ы, -аў, м.

1. Лагічны довад, доказ.

Важкі а.

2. У матэматыцы: незалежная пераменная велічыня, ад змены якой залежыць змена другой велічыні (функцыі).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ве́ский в разн. знач. ва́жкі;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)