валту́зіцца, -ту́жуся, -ту́зішся, -ту́зіцца; незак. (разм.).

1. Рабіць бязладныя, хаатычныя рухі, дурэючы або стараючыся вызваліцца з якога-н. становішча.

Дзеці валтузяцца.

2. Доўга займацца якой-н. справай, важдацца.

Няма часу цяпер з гэтым в.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

чы́кацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

Разм. Валаводзіцца, марудзіць, важдацца. [Сцёпка:] — Ясна, што з ім [Ворсам] доўга чыкацца не будуць, .. скора раскулачаць. Каваль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паважда́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Разм. Важдацца некаторы час. Паваждацца з дзецьмі. □ Стары паваждаўся з хвіліну і выцягнуў на бераг цёмна-залацістую рыбіну. Ляўданскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Кушма́рыцца ’балавацца з агнём’, ’важдацца’ (Нар. сл.). Гл.’ кушмерыць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ба́біцца, ‑блюся, ‑бішся, ‑біцца; незак.

Абл. Корпацца, капацца, важдацца. [Мяжэнны:] — А ты доўга бабіцца будзеш? — падагнаў Валяр’яна. — Зараз, Емяльянавіч, зараз, — паправіў на галаве картуз Бяньчук і .. пачаў клікаць дзяцей. Гроднеў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Важдані́на ’занятак, які патрабуе шмат часу; турбота’ (КТС). Гл. важдацца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вазго́ліцца ’поркацца; важдацца (звыч. з цестападобным рэчывам); замазвацца, размазвацца’ (Юрч.). Да вазголіць < вазголя (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мэлдацца ’валтузіцца’ (ашм., Сл. ПЗБ). Балтызм. Параўн. літ. maltis ’круціцца, ёрзаць’, ’важдацца, валтузіцца’, ’праціскацца’. ’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вайжда́цца ’хістацца, калывацца’ (З нар. сл.). Магчыма, кантамінацыя важгацца (гл.) і важдацца ’доўга займацца якой-небудзь справай’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Капатлі́вы ’марудлівы, непаваротлівы’ (ТСБМ) — у выніку кантамінацыі капацца ’рабійь што-небудзь марудна, няўмела, важдацца’ (< капаць) і карпатлівы (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)