мілітары́зм, ‑у, м.
1. Рэакцыйная палітыка эксплуататарскіх класаў, якая падпарадкоўвае ваенным мэтам эканоміку і грамадскае жыццё для падрыхтоўкі захопніцкіх войнаў і падаўлення супраціўлення працоўных.
2. Палітычнае панаванне ваеншчыны ў капіталістычных краінах.
[Ад лац. militaris — ваенны.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мінёр, ‑а, м.
Спецыяліст па міннай справе, па мініраванню і размініраванню. Плаваў на ваенным караблі [Герасім Дзмітрыевіч] мінёрам. Б. Стральцоў. Падпальваючы хвосцікі шкура, уздоўж рэек, ад шашкі да шашкі, бягуць з агнём мінёры. Брыль.
[Фр. mineur.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ружжо́, -а́, мн. ру́жжы і (з ліч. 2, 3, 4) ружжы́, ру́жжаў, н.
Ручная агнястрэльная зброя з доўгім ненаразным ствалом.
Паляўнічае р.
Процітанкавае р.
Быць пад ружжом (перан.: быць на ваенным становішчы, у стане баявой гатоўнасці — пра армію). У р.! (каманда стаць у строй з вінтоўкамі). Паставіць пад р. (прызваць на ваенную службу).
|| памянш. ружэ́йца, -а, мн. -ы, -аў, н.
|| прым. ружэ́йны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Візітацыя ’праверка ваенным суднам дакументаў і грузу на сустрэтым у адкрытым моры падазроным судне’ (КТС). Запазычана з рус. визитация ’тс’. Ст.-бел. визытацыя ’інспекцыя’ (1635 г.) паходзіць са ст.-польск. wizytacja < лац. vizitatio (Булыка, Запазыч., 63). Сюды ж ст.-бел. визытаторъ, визитаторъ (1691 г.) ’інспектар’ (Булыка, Запазыч., 62), якія паходзяць з польск.-лац. visitator.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
вольнанаёмны, ‑ая, ‑ае.
1. Які працуе па вольнаму найму, штатны. Вольнанаёмны рабочы. // Які выконваецца па вольнаму найму, дагавору. Вольнанаёмная праца.
2. Які працуе ў ваенным ведамстве, але не з’яўляецца ваеннаслужачым. Вольнанаёмны персанал ваеннага шпіталя. // у знач. наз. вольнанаёмны, ‑ага, м. Той, хто працуе на такой штатнай пасадзе.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мажны́, ‑ая, ‑ое.
Рослы, поўны, моцнага целаскладу. Побач з мажным, шыракаплечым Міхалам Арына здавалася мініяцюрнай, стройнай і маладой. Карпаў. Упусціўшы мужчын, мажная, раздабрэлая буфетчыца зашчапіла за імі дзверы, адышлася за стойку. Навуменка. За сталом сядзелі трое ў ваенным, і ўсе трое былі мажныя, самавітыя, сур’ёзныя. Новікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разве́дка, -і, ДМ -дцы, мн. -і, -дак, ж.
1. Абследаванне чаго-н. са спецыяльнай мэтай.
Р. карысных выкапняў.
2. Дзеянні вайсковых груп, дазораў і пад. для атрымання звестак аб праціўніку і мясцовасці, якую ён займае.
У разведку пайшлі дабравольцы.
Паветраная р.
3. Вайсковая група, падраздзяленне і пад., якія збіраюць звесткі аб праціўніку.
Камандзір разведкі.
4. Здабыванне звестак аб эканамічным, палітычным становішчы іншых дзяржаў, іх ваенным патэнцыяле; арганізацыя, група асоб, занятая здабываннем такіх звестак.
|| прым. разве́дачны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
стральба́, ‑ы, ж.
Дзеянне паводле дзеясл. страляць (у 1 знач.), а таксама гукі гэтага дзеяння. За мястэчкам стральба чутна была да самай раніцы. Чорны. // Вучэбныя, трэніровачныя заняткі, у час якіх страляюць па якіх‑н. цэлях. Гэты выпадак здарыўся, калі я быў ваенным лётчыкам. Мы займаліся тады стральбой па наземных цэлях. Хомчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ружжо́, ‑а, н.
Ручная агнястрэльная зброя з доўгім ненаразным (у адрозненне ад вінтоўкі) ствалом. На ахову палатна паставілі вартавога — Алеся Голуба, узброенага паляўнічым ружжом. Васілевіч.
•••
Пад ружжом — а) на ваенным становішчы, у стане баявой гатоўнасці (пра армію); б) у арміі (служыць).
Паставіць пад ружжо гл. паставіць.
У ружжо! — а) каманда стаць у строй са зброяй; б) каманда быць гатовым прыняць або пачаць бой.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кантані́ст, ‑а, М ‑сце, м.
Салдацкі сын, які з дня нараджэння лічыўся за ваенным ведамствам і рыхтаваўся да ваеннай службы ў асобай ніжэйшай ваеннай школе (у Расіі першай палавіны 19 ст.). Буланцоў паводзіў з кантаністаў, з парыяў, вучаных на медныя грошы, з тых, ніжэй за каго на ўсіх абшарах Расійскай імперыі былі толькі вайсковыя пасяленцы ды яшчэ паншчынныя мужыкі ў вельмі дрэнных паноў. Караткевіч.
[Ад ням. Kantonist — навабранец.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)