вадасхо́вішча, ‑а, н.

Штучны вадаём для збору і захавання вады.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

са́жалка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак, ж.

1. Штучны вадаём.

2. Садок для рыбы.

|| прым. са́жалкавы, -ая, -ае (спец.).

Сажалкавая рыбная гаспадарка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

запру́да, -ы, ДМ -дзе, мн. -ы, запру́д, ж.

1. Найпрасцейшая плаціна ў выглядзе насыпу, якая перагароджвае цячэнне ракі.

2. Загачаны вадаём.

|| прым. запру́дны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зары́біць, ‑блю, ‑біш, ‑біць; зак., што.

Спец. Запусціць у вадаём рыбу для размнажэння. Зарыбіць сажалку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лагу́на, -ы, мн. -ы, -гу́н, ж.

1. Марскі заліў, аддзелены ад мора пясчанай касой.

2. Унутраны вадаём атола, а таксама ўчастак мора паміж каралавым рыфам і берагам.

|| прым. лагу́нны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

акіяна́рый, ‑я, м.

Вадаём. басейн, абсталяваны для ўтрымання марскіх жывёл і рыб з мэтай назірання за імі і правядзення розных даследаванняў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аква́рыум, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Штучны вадаём або шкляная пасудзіна з вадой для ўтрымання рыб, водных жывёлін і раслін.

2. перан. Памяшканне з празрыстымі сценамі (разм.).

|| прым. аква́рыумны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Акварыумнае рыбаводства.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прато́чны, -ая, -ае.

1. гл. пратока.

2. Пра ваду, вадаём: цякучы, не стаячы.

Праточная вада.

Праточнае возера.

3. Які мае адносіны да руху струменя вадкасці або газу (спец.).

П. элемент (у пнеўмааўтаматыцы).

|| наз. прато́чнасць, -і, ж. (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лагу́на, ‑ы, ж.

1. Мелкаводны валіў, аддзелены ад мора пясчанай касой. Лагуны Адрыятычнага мора.

2. Участак мора паміж каралавымі рыфамі і берагам мацерыка або востраве; ўнутраны вадаём атола.

[Іт. laguna.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вадато́чніцавадаём’ (Гарэц.). Да вадаточа (гл.) або вадаточны.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)