Ра́дасная ва́да ’дажджавая вада, сабраная ў красавіку, якая мае цудадзейную сілу’ (у мове беларускіх татараў — хамаіл 1866 г., гл. Мішкінене, Seniausi, 57), выкарыстоўвалася таксама для прыгатавання спецыяльнага чарніла пры напісанні магічных формул і знакаў: фижмӯ из шафранам ӯ радо̄снаӣе вадзе на име того человека написавши (там жа). Цёмны выраз; відаць, паходзіць ад радасць (гл.), аднак семантычнае развіццё застаецца незразумелым, параўн. аргат. польск. radosny proszek ’какаін’ (Каня, Słownik, 187).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ку́мін, ку́міна вада ’вір’ (ТС). Параўн. кума (гл.) і куміна (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сне́жніца

‘талая вада на лёдзе’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. сне́жніца
Р. сне́жніцы
Д. сне́жніцы
В. сне́жніцу
Т. сне́жніцай
сне́жніцаю
М. сне́жніцы

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

верхаво́дка

‘падземная вада

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. верхаво́дка верхаво́дкі
Р. верхаво́дкі верхаво́дак
Д. верхаво́дцы верхаво́дкам
В. верхаво́дку верхаво́дкі
Т. верхаво́дкай
верхаво́дкаю
верхаво́дкамі
М. верхаво́дцы верхаво́дках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

се́льтарскі, -ая, -ае.

У выразе: се́льтарская вада́ або се́льтарская, -ай, ж. — мінеральная саляна-вуглякіслая вада, а таксама аналагічная штучная вада.

Выпіць сельтарскай.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вадзяны́ гл. вада.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

во́дны гл. вада.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разво́ддзе, -я, н.

Вясенні разліў, веснавая вада.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кі́пень, -ю, м.

Вада ў час кіпення; вар.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

збро́снелы, -ая, -ае.

Заплеснелы (пра вадкасць).

Зброснелая вада.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)