Ба́бік1вабік для курапатак’ (Маш.). Вытворнае ад дзеяслова ба́біць ’вабіць’ (гл.).

Ба́бік2 ’шпакоўня’ (Сцяшк. МГ). Па паходжанню, мабыць, ідэнтычнае ба́бік1 (гл.): *’домік для прываблівання птушак’. Аднак не выключаецца і сувязь з дзеясловам ба́біць ’цешыць, няньчыць, цацкацца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скавыта́ць ‘жаласна павіскваць, ціха выць (пра сабаку)’, ‘ныць, назаляць, скардзіцца’ (ТСБМ, Гарэц., Др.-Падб., Байк. і Некр., Мал., Федар. 6, Варл., Сл. ПЗБ), ‘голасна плакаць’ (Скарбы), ско́выт ‘віск’ (стаўб., Нар. словатв.). Укр. скавуча́ти, рус. сковыта́ть, скавуча́ть, польск. skowytać, skowyczeć ‘тс’, чэш. skovičet, славен. skovíkati ‘ухаць (пра саву, пугача)’. Гукапераймальнае; гл. Фасмер, 3, 644. Брукнер (496) параўноўвае яшчэ з польск. kuwiekвабік’, kuwiekać ‘вабіць вабікам’, славен. skovík ‘крык савы’, skovíkati ‘крычаць (аб саве)’. Узыходзіць да і.-е. *(s)kāu̯‑, *(s)kēu̯‑, *(s)kū́ ‘выць’, ‘мычаць, рычаць’; гл. Бязлай, 3, 247; Борысь, 553; SEK, 4, 286.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ла́пік ’латка’, ’акравак’ (ц.-палес., ДАБМ, к. 324, Бяльк., Сцяшк., Гарэц., Мядзв., Бір., Грыг., Касп., Шн. 3, Мікуц., Зеньк., Нас.; маг., КЭС; калінк., Сл. паўн.-зах.), ’кавалак зямлі’ (Нас.), ’плямачка’ (Жд. 2), перан. ла́пікі ’лахманы’ (лун., Шатал.). Укр. ла́пик ’латка’, чарніг. ла́пичка ’кавалак зямлі, які застаецца пасля раздзелу цэлага загона’, рус. смал., бран. ла́пик ’кавалак матэрыі, латка’, ’палоска зямлі’. Да прасл.lapъ, якое генетычна звязана з літ. lōpas ’латка’ > ла́па4. Утвораны пры дапамозе суф. ‑ік, як вабік, лазік (Сцяцко, Афікс. наз., 41; Лаўчутэ, Балтызмы, 74–76). Сюды ж дэмінутыў лапі́кычык (сен., ДАБМ, 924), ла́пічко ’лапік’, ’ануча’ (Сцяшк.), дзятл. ла́пічак ’акравак’ (Сл. паўн.-зах.). Лексема лапік роднасная з ла́паць2 (гл.) (Фасмер, 2, 459).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ба́біць1 ’бабіць, прымаць дзіця ў парадзіх’ (Нас., Бяльк., Касп., Шат., Гарэц., Бір. Дзярж., Др.-Падб., БРС), ’рэзаць пупавіну’ (Жд.). Прасл. babiti ’тс’ (вытворнае ад baba, гл. ба́ба1): рус. ба́бить, укр. ба́бити, польск. babić, чэш. babiti, серб.-харв. ба̏бити і г. д.

Ба́біць2 ’цацкацца, насіцца’ (Юрч.), ба́быть (палес., Лысенка, ССП) ’цешыць, няньчыць’. Семантычнае развіццё ба́біць1 (гл.).

Ба́біць3 ’вабіць (птушак)’ (Маш.). Паходжанне гэтага слова не зусім яснае. Агульнаслав. паляўнічы тэрмін быў vabiti ’вабіць голасам’ (гл. Махэк₂, 673). Таму можна думаць, што палес. ба́біць з’яўляецца: 1) або фанетычнай трансфармацыяй vabiti (асіміляцыя v — b > b — b); 2) або перараскладам прэфіксальнага дзеяслова ob‑abitі < ob‑vabiti. Не выключаецца, аднак, сувязь з ба́біць ’цешыць, няньчыцца, цацкацца’ (гл.). Цікава, што палес. ба́біць, ба́бік (гл.) мае дакладную паралель у зах.-слав. мовах: польск. wabić, wabik, славац. vábiti, vabik вабік для прываблівання птушак’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)