не́вский не́ўскі;

Не́вская би́тва Не́ўская бі́тва.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пабо́ішча, -а, н.

1. Бітва з вялікай колькасцю ахвяр.

Мамаева п. (назва Кулікоўскай бітвы, у якой быў разбіты татарскі хан Мамай).

2. Жорсткая бойка (разм).

Удзельнічаць у вулічным пабоішчы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разыгра́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; зак.

1. Пачаўшы іграць, натхніцца, захапіцца ігрой.

Артысты разыграліся.

2. Паступова ўзмацніцца, дасягнуць высокай ступені ў сваім праяўленні.

Апетыт разыграўся.

3. Адбыцца, здарыцца.

Пад раніцу разыгралася бітва.

|| незак. разы́грывацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Паты́чка ’спрэчка, сутычка’ (Нас.). Відаць, паланізм. Параўн. польск. potyczka ’сутычка, бітва'

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бой, бо́ю, мн. баі́, баёў, м.

1. гл. біць.

2. Узброенае сутыкненне, бітва.

Наступальны б.

3. Барацьба, спартыўнае спаборніцтва.

Кулачны б.

4. перан. Змаганне з тым, што перашкаджае ў жыцці і працы.

Б. з недахопамі.

5. зб. Біты посуд, шкло і пад.

Цагляны б.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Раць ’войска, ваенны атрад; бітва, вайна’ (ТСБМ, Сержп. Казкі). Параўн. рус. рать, укр. ратьбітва, змаганне; войска’, серб.-харв. ра̏т ’вайна’, балг. рат ’вайна; войска’, ст.-слав. ратьбітва, бой, барацьба, вайна’. Прасл. *ratь выводзіцца з і.-е. *rō‑ti‑s (Глухак, 519), параўн. ст.-інд. ṛtìs ’напад’, авест. ərətiš ’энергія’, грэч. ἔρις ’спрэчка, спаборніцтва’, ст.-в.-ням. ernust, с.-в.-ням. ernest ’барацьба, сур’ёзнасць’, лат. erroties ’злавацца’. Гл. таксама ра́таваць, ратны.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

се́ча, ‑ы, ж.

Уст. і высок. Бой, бітва. Крывавая сеча. □ Трымайцеся, званы! Пачуў вас... Коней асядлаў... Спяшае з Кіева дадому Усяслаў, — Будзе сеча, Будзе сеча... Сіпакоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разыгра́цца сов., в разн. знач. разыгра́ться;

арты́сты ~ра́ліся — арти́сты разыгра́лись;

а́лася бі́тва — разыгра́лось сраже́ние

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сраже́ние ср.

1. бі́тва, -вы ж.; (бой) бой, род. бо́ю м.;

генера́льное сраже́ние генера́льная бі́тва;

по́ле сраже́ния по́ле бі́твы;

дать сраже́ние даць бой;

вы́играть сраже́ние вы́йграць бі́тву;

2. перен. (игра во что-л.) гульня́, -ні́ ж.; змага́нне, -ння ср.; бі́тва, -вы ж.; см. сража́ться, срази́ться.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пабо́ішча, ‑а, н.

1. Вялікая бітва; бой (у 1 знач.). Ты паўвайны прайшоў сумленныя салдатам, вынес на сваіх плячах не адно пабоішча. Ракітны. Не дай разгарэцца пабоішчам новым, Ты міру, адзінству свайму паслужы. Бачыла. // Месца, дзе адбывалася бітва.

2. Разм. Жорсткая бойка. Удзельнічаць у вулічным пабоішчы.

•••

Лядовае пабоішча — разгром наўгародцамі нямецкіх рыцараў-захопнікаў у 1242 г. у бітве на лёдзе Чудскога возера.

Мамаева пабоішча — а) пра вялікую сварку, бойку; б) пра поўны беспарадак. [Ад імя татарскага хана Мамая, які ў 14 ст. зрабіў спусташальнае нашэсце на Русь]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)