мітуслі́вец, ‑ліўца, м.

Разм. Той, хто мітусіцца (у 1, 2 знач.); неспакойны чалавек. Алёшка — мітуслівец, яму бясконца трэба блукаць і шукаць нечага. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ураздро́б, прысл.

Разм. Часткамі; у розніцу. У XV і XVI стагоддзях Маладзечна бясконца перадавалася, прадавалася поўнасцю і ўраздроб то аднаму, то другому магнату. «Беларусь».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бе́зліч, ‑ы, ж.; ліч.

Незлічонае мноства, вялікая колькасць. Безліч бароў і рачулак, што звоняць бясконца, Цёмным куткам несучы прамяністае сонца. Куляшоў. На небе Зорак безліч зіхацела. Валасевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

змакрэ́ць, ‑эю, ‑эеш, ‑эе; зак.

Стаць мокрым, намокнуць (ад поту, слёз, расы і пад.). Ад стараннасці змакрэлі рукі, я стаўляў кляксы, бясконца крэсліў, быў блізкі да плачу. Лужанін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

велічыня́, -і́; мн. велічы́ні і (з ліч. 2, 3, 4) велічыні́; -чы́нь, ж.

1. Памер, аб’ём, працягласць чаго-н.

Стол сярэдняй велічыні.

Змераць велічыню пакоя.

2. Колькасць чаго-н.; сума; лік.

В. зарплаты.

В. асігнаванняў.

3. Усё тое, што можна вымераць, злічыць (спец.).

Пастаянная в.

Бясконца малая в.

Роўныя велічыні.

4. перан., толькі адз. Пра чалавека, выдатнага ў якой-н. галіне дзейнасці.

Ён сусветная в. ў навуцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Ту́пча непахв. ‘стамляльная праца’ (зэльв., Сл. рэг. лекс.), ‘тупаніна (напрыклад, каня печы)’ (зэльв., Нар. словатв.). Утворана ад ту́пчацьбясконца пераступаць з нагі на нагу, тупаць, таптацца’ (ТС), якое з ту́пкаць (гл.), параўн. kruhom chaty czorny kazioł tupcze (Пятк. 2, 207), у выніку абагульнення асновы асабовых форм дзеяслова. Меркаванні Грынавяцкене пра запазычанне дзеяслова з літ. tupčioti ‘прысядаць’ (LKK, 22, 196) не маюць падстаў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ру́мзаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм. Перарывіста і надакучліва плакаць. — Гу-гу-гу! — румзаў бедны хлопчык, прыпаўшы да скуркі тварам. Гарэцкі. Дзіця бясконца румзала, цягнула, як лера, брыкалася, а .. [жанчына] то ўгаворвала, то гушкала яго, то спакушала цукеркаю. Карпаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

патэфо́н, ‑а, м.

Музычны апарат для прайгравання пласцінак з гукавым запісам на іх. На танцпляцоўцы пад соснамі патэфоп бясконца іграў гэтую пласцінку да позняй ночы. В. Вольскі. Завялі патэфон, ложкі паставілі адзін на другі, каб можна было танцаваць. Шахавец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

філье́ра, ‑ы, ж.

1. Спец. Прыстасаванне ў прадзільнай машыне ў выглядзе каўпачка або дыска з адтулінамі для атрымання штучных нітак. З чырвона-белых ад гарачыні фільераў бясконца плыло тонкае бліскучае павуцінне. Савіцкі.

2. Металічная пласцінка з калібраванымі адтулінамі, праз якія цягнецца і шліфуецца дрот.

[Фр. filiere ад fil — валакно, нітка.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бе́здараж, ‑ы, ж.

Адсутнасць або недахоп добраўпарадкаваных дарог для язды. Цяжка было ісці па бездаражы танкам Шутава. Мележ. Бясконца снавалі, пераадольваючы бездараж, грузавікі-самазвалы. Хадкевіч. // Час, калі дарогі становяцца непраходнымі. Але найгоршае тут ліха — Збірай зноў цапстрыкі, трасіся Па каранях з дабром, з сям’ёю У саму бездараж вясною. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)