Бе́здань, бяздо́нне. Аналагічныя ўтварэнні і ў іншых слав. мовах. Параўн. рус. бе́здна, бездо́нный, укр. безодня, польск. bezdeń, чэш. bezdna, ст.-слав. бездъна, балг. бе́здна, серб.-харв. бѐздан і г. д. (да bez + dъno). Гл. Фасмер, 1, 144; Шанскі, 1, Б, 75.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прадонне ’бездань, бяздонне’, ’прорва’ (ТСБМ, Др.-Падб., Гарэц., Нас., Касп., Сл. ПЗБ), прадо́нная ’тс’ (Нас.). Гл. бездань; аднак у дадзеным выпадку цяжкасці ўзнікаюць з семантыкай прыстаўкі. Не выключаны што гэта калька (прынамсі, частковая) літ. pragaras ’пекла, апраметная’ або pragarmė ’бездань, прорва’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Просць, пруосць ’частка ракі (прамое, някручанае цячэнне)’ (Сержп. Грам.), просць ’вузкае месца на рацэ’ (ТС), ’прасцяг’ (слаўг., Яшк.). Рус. прость ’дарога напрасткі’, укр. прість ’правал, бяздонне’. Дэрыват ад просты (гл.); адносна семантыкі ўкраінскага слова гл. ЕСУМ, 5, 588; іншыя паралелі гл. Куркіна, Этимология–1968, 102.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ко́тлішча ’месца жыхарства, сяліба’, ’род, сям’я’ (ТСБМ, Яшк., Мат. Гом., Сл. паўн.-зах.), ’выкачанае месца’ (Шат., Ян.), ’адкрытае бяздонне на балоце’ (ТС). Не выключана, што котлішча ў значэнні ’выкачанае месца’ толькі амонім іншага паходжання (да каціць). Котлішча ў значэнні ’сяліба, род’ і г. д. генетычна звязана з котла (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бе́здна ж.

1. бе́здань, -ні ж., бяздо́нне, -ння ср., прадо́нне, -ння ср., про́рва, -вы ж.;

2. (множество) разг. про́цьма, -мы ж., бе́зліч, -чы ж.;

бе́здна прему́дрости шутл. бе́здань праму́драсці.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Скарза́, ско́рзік ‘вухачыстка’ (Ласт.). Няясна, магчыма, гэта аўтарскі наватвор на базе скрозь (гл.) з метатэзай, параўн. скорзьдо́ннебяздонне, прорва, апраметная’ (Ласт.), калі гэта не памылка друку (параўн. у іншым месцы скрозьдоная). Іншая мажлівасць — аддзеяслоўны назоўнік ад скарза́цца ‘распушыцца’ (смарг., Сл. ПЗБ), далейшыя сувязі якога няясныя; параўн. рус. ко́рзать ‘абрубаць сукі, знімаць кару’, укр. ко́рзати ‘плясці, сцягваць’, серб.-харв. кр̏зати ‘сціраць, сточваць’, славен. kŕzati ‘рэзаць тупым нажом’, на іншай ступені вакальнага чаргавання — ке́рзаць (гл.), што да *kъrzati (ЭССЯ, 9, 243; Фасмер, 2, 199, 327; ЕСУМ, 3, 17; Скок, 2, 217; Бязлай, 2, 105).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тхлань ‘гніль, цвіль, сырасць’, ‘балоцістае месца’ (ТСБМ), ‘пекла; апраметная’, ‘прорва, бездань’ (Ласт., Некр. і Байк.), ‘цяжкадаступнае месца сярод балот і лясоў’ (зах-палес., Асоўскі, Stud. slawist., 106), ‘бездань, нетры’, ‘балота’ (Сержп. Прымхі), ‘твань’ (Нар. Гом.). Да тхліць (гл.) утворана па ўзоры твань (гл.). Відавочна, звязанае з польск. odchłań/otchłań ‘бездань’, ст.-польск. otchlań лац. ‘caribdis’ (1424 г., Najdawniejsze zab., 128), паводле Банькоўскага (2, 368, 464), слова цалкам няяснае, вядомае ў рэлігійнай літаратуры з 2‑й паловы XIV ст. у значэнні ‘бездань нябесная’; апрача яго ўжываліся таксама spusty (upusty) niebieskie, odchliska, przetchliny і нават odchliny, а таксама otkłań, на падставе апошняга ён выводзіць першасную форму *otъklanь, якое з дзеяслова *otъ‑kloniti, *otъ‑klanjati ‘адводзіць у бок’. Борысь (403) польск. odchłań ‘глыбокая прорва, прадонне, бездань’, ‘месца знаходжання душ памерлых, чысцец, пекла’ звязвае з *ot‑chłaniać < chłonąć з першасным значэннем ‘тое, што паглынае’ і параўноўвае з укр. хланути ‘прагна есці’ < хла́пнути, славен. hlániti ‘хціва хапаць мордай, рылам’ і адносіць да першаснага *xolnǫti < *xoliti ‘акружаць, абгортваць’, ‘пакрываць, засланяць’. Сумнеўна, параўн. рэдкае польск. odtchłańбяздонне’ (XVI ст.), што, магчыма, да tchnąć, гл. тхнуць, тухлы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

лю́бы, ‑ая, ‑ае.

1. Які выклікае пачуццё любві, карыстаецца любоўю; блізкі, дарагі, мілы сэрцу. І кінуўся з кручы ў бяздонне юнак Следам за любай дзяўчынай. Свірка. Мне любы стэп шырокі І водар сенажаці, Як быццам тут радзіла Мяне калісьці маці. Куляшоў. Перад .. [Уладзікам] засвяціліся матчыны вочы — любыя, пакутлівыя і грозныя. Бядуля.

2. у знач. наз. лю́бы, ‑ага, м.; лю́бая, ‑ай, ж. Той (тая), каго любяць. Алімпа не ўяўляла сабе, як яна хоць на час расстанецца з любым. Сабаленка. // (пры ветлівым звароце). Мілы, родны. Не палохайся іх, любы, быў вялікі бой. Біў жалезных душагубаў смела бацька твой. Вялюгін.

любы́, а́я, ‑о́е.

1. Кожны, усякі. А хлопцы, дык хлопцы — гвардзеец любы! Колас. Гітлераўцы любымі сіламі намагаліся сарваць пераправу. Шамякін. // у знач. наз. любы́, о́га, м.; люба́я, о́й, ж. Усякі, кожны чалавек. [Вадзіцель:] — Спытай у любога, дзе Косцік-шафёр жыве, табе кожны пакажа. Васілевіч.

2. Які хочаш (на выбар). [Кісялёў:] — Звані ў любы час, не даб’ешся нічога ў аддзеле, звані да мяне на кватэру. Чарнышэвіч. // у знач. наз. любы́, о́га, м.; любо́е, о́га, н. Каго ці што хочаш. — Ого! У цябе.. [трусоў] тут цэлая ферма! — здзіўлена ўсклікнуў Мікола.. — Выбірай любога, — сказаў Віця, — і саджай у кошык. Скрыпка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

про́пасть ж.

1. (обрыв, бездна) про́рва, -вы ж., бе́здань, -ні ж., бяздо́нне, -ння ср., прадо́нне, -ння ср.;

доро́га над про́пастью даро́га над про́рвай (бе́зданню, бяздо́ннем, прадо́ннем);

2. перен. (глубокое расхождение) про́рва, -вы ж.;

3. (множество) разг. про́цьма, -мы ж.; бе́зліч, -чы ж.;

у меня́ про́пасть дел у мяне́ про́цьма (бе́зліч) спраў;

про́пасти на тебя́ нет бран. пагі́белі на цябе́ няма́;

тьфу, про́пасть! цьфу, згінь ты!

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Про́пасць ’бездань’, ’пагібель, смерць’, ’безліч, шмат’ (Нас.; шальч., Сл. ПЗБ), ’глыбокае месца на балоце, у рацэ, бяздонне’ (нясвіж., рэч., слаўг., стол., шчуч., Яшк.), ’глухое месца’ (слаўг., там жа), ’балота, непраходныя зараснікі’ (лун., Шатал.). Рус. про́пасть ’бездань, правал; пагібель, смерць; безліч, шмат’, укр. дыял. про́пасць ’бездань, глыбокая пропасць’, ’круты адвесны бераг’, ’пагібель’, польск. przepaść ’бездань’, чэш. propast, славац. priepast ’пропасць, правалле ў карставых мясцовасцях’, макед. пропаст ’тс’, серб.-харв. про̏пāст ’пропасць’, балг. про́паст ’бездань; пагібель’, ст.-слав. пропасть ’бездань’ (аб паўднёваславянскіх формах гл. Куркіна, Этимология–1976, 30). Прасл. *propastь. Дэрыват ад *propadati: *propasti < *padati, г. зн. ’тое, што з’явілася ў выніку прападзення, правальвання зямлі’, з суф. ‑tь: pro‑pad‑tь (Фасмер, 3, 376; Махэк₂, 425, Слаўскі, SP, 2, 49 і наст.). Статус слова ў сучаснай беларускай мове сумнеўны нягледзячы на тое, што яно было вядома раней, параўн. “бездна: пропасть”, “адъ: местце пропастное або пекло” ў Бярынды (Німчук, Давньорус., 114). Такія значэнні, як ’глухое месца’, ’балота, непраходныя зараснікі’ абазначаюць, уласна, не формы рэльефу, а з’яўляюцца вытворнымі ад ’пагібель, смерць’, г. зн. ’пагібельныя месцы’. Практычна поўная адсутнасць слова ў цэнтральнай зоне можа сведчыць аб яго пранікненні з сумежных тэрыторый (з рускай ці ўкраінскай). Магчыма, сваю ролю тут адыграў і сам характар ландшафту беларускай тэрыторыі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)