Ружо́вы ’светла-чырвоны’, ’з румяным, здаровым выразам твару’, ’нічым не азмрочаны, радасны, светлы’ (ТСБМ), ружо́ві ’ружовы’ (ТС). Ад ружа (гл.), параўн. бэзавы < бэз, ліловы < лілея.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ліло́вы ’светла-фіялетавы’ (ТСБМ). Запазычана з рус. мовы, у якой лексема лиловый прыйшла праз ням. lila ці франц. lilasбэзавы, ліловы’ з араб. lilâk < ст.-інд. nílas ’цёмна-сіні’ (Фасмер, 2, 497).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

разлі́цца, разальецца і разліецца; пр. разліўся, ‑лася, ‑лося; заг. разліся, зак.

1. Выліцца часткова або поўнасцю; расплюхацца. Малако разлілося. □ Язэп так і не данёс лыжку да рота. Зацірка разлілася. Асіпенка.

2. Размеркавацца па розных пасудзінах (пра вадкасць).

3. Заліць якую‑н. прастору, паверхню чаго‑н.; расцячыся. Тая нафта, што разлілася тонкім слоем па паверхні вады, загарэцца ўжо не магла. «Полымя». // Выйсці з берагоў. Рэчка разлілася так шырока, як не разлівалася ўжо многа год, вада падышла пад самыя хаты. Шамякін. А там, дзе чарнеў заскарузлы алешнік, разлілася сажалка, увабраўшы ў сябе ўсю ясную сінь летняга неба. Ракітны.

4. перан. Разысціся ва ўсе бакі, па ўсёй прасторы чаго‑н., у межах чаго‑н. Усход святлее, ціха грае і пераліваецца гэта ясната, залатая багра — шчаслівы смех дня, каб дыяментамі разліцца на свежых маладых лісціках, на чысцюткіх кроплях расы. Колас. Голас .. [Надзі] пачаў прыкметна дрыжэць, на твары разлілася пунсовая чырвань. Гроднеў. Па пакою разліўся знаёмы і дарагі мне бэзавы пах. Кірэенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)