Сіля́ць ‘часта цягнуць сілом або вудаю, вудзіць’, ‘шмат браць, чэрпаючы’ (Нас., Байк. і Некр.), ‘есці’ (Бяльк.), ‘чэрпаць, браць’ (Мат. Гом., Пал., Янк.), ‘чэрпаць ваду’ (паўн.-усх., ЛА, 5), селя́ць ‘наліваць’, силя́ць ‘чапляць’ (Растарг.), ‘нанізваць’ (Гарэц.; чэрв., Нар. лекс.; Нік., Оч., Варл.), ‘удзяваць нітку або шнурок’ (Варл.); сюды ж сіля́ўка ‘нізка рыбы’ (лід., ЛА, 1). Укр. силя́ти ‘нізаць’, рус. силя́ть (рыбу) ‘лавіць сілом, якое прычэпліваецца да доўгай вуды’, польск. usidlić ‘злавіць сілом’, чэш. osidliti ‘сплясці сіло’, славац. zasídliť ‘перавязаць ніткай’. Да сіло (гл.), сіллё. Адносна значэння ‘чэрпаць’ параўн. рус. заси́лить ‘зачапіць канцом буча за што-небудзь, зачарпнуць’; гл. Праабражэнскі, 2, 286.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пераво́й (пэрэву͡ой), перево́іна ’тс’ (драг., ЛА, 4) ’лазовыя прывязкі саломы да пераплёту страхі’ (маляр., Нікан.), перавоіна ’вітка’ (рэч., ЛА, 4), пэрэвыны́и ’тс’ (Шушк.), пэрэвэ́йнікі ’галінкі хмызняку, якімі перавіваюць калкі плота’ (лун., Шатал.). Укр. переві́к ’распараныя галіны дрэў, якімі звязваюцца бярвенні’, валын. переві́й ’дышаль у плузе’, переві́йнык ’апоўзіны на стозе’, рус. дыял. перево́й ’пераплёт, буча з галін’, перево́йка ’пярэвітка’, польск. przewój ’перавітка, абвіванне’, серб.-харв. пре́вој ’павязка, перавязка, бінт’, славен. prevòj ’пасма валасоў; маток пражы’. Магчыма, прасл. *pervojь. Да пера- і віць (аснова *voi̯‑), параўн. з іншым вакалізмам перавіў ’пярэвітка’ (мсцісл., ЛА, 4) (гл.). Сюды ж перавіўкі ’вітка’ (ЛА, 4), перяві́ўкі, пераві́ўкі, піряві́ўкі ’пярэвітка’ (там жа).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сварка, звадка, грызня; калатня, калатнеча, буркатня (разм.); нелады (разм., мн.); буча (абл.); баталія, перапалка (перан.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

Рот, ро̂т ’поласць паміж сківіцамі і шчокамі да глоткі’ (ТСБМ, Нас., Бес., Шат., Сл. ПЗБ, ТС, Бяльк., Стан., Юрч. Сін., Ян.), ’губы (нутро губы)’ (Дразд., Ян.), ’ляпа, пашча звера’ (Дразд.; паўд.-бел., ЛА, 1), ’паз у кароткіх бярвеннях, што кладуцца ў прасценкі’, ’зеў паміж верхнімі і ніжнімі ніткамі асновы’ (ТС). Укр. рот, ріт ’рот’, ’горла буча ці венцера’, рус. рот ’тс’, тул. рты ’губы’, стараж.-рус. рътъ ’вастрыё’, ’дзюба’; каш. retk ’мыс; каса, гак на возеры’, ’рукаў пяску’, ’яма на дне’, ’заліў’, ’лужа’ з незахаванага каш. ret (Борысь, SEK, 3, 179), палаб. råt ’морда, пашча, зяпа’, ’дзюба’, ’мурло’, в.-луж. rót, rot, ert ’рот’, чэш. ret ’губа’, славац. ret, rty ’вусны’, славен. ȓt ’вастрыё нажа’, ’вяршыня гары’, ’нос карабля’, серб. р̑т, харв. rȃt, ȓt ’мыс’, ’кончык нажа’, ’вяршыня’, ’верх чаго-небудзь’, макед. ʼрт ’мыс’, балг. рът ’узгорак, узвышша’, ц.-слав. рътъ ’нос (абутку, карабля)’, ’дзюба’, ’морда’. Прасл. *rъtъ ’нешта высунутае наперад ці ўверх; вострае заканчэнне, вяршыня чаго-небудзь’, якое з’яўляецца субстантывізаваным першасным дзеепрыметнікам *rŭ‑to‑, звычайна звязваецца з *ryti ’рыць’, *rъvati ’ірваць’ < і.-е. *reu̯‑ ’капаць, рыць’ (Міклашыч, 285; Праабражэнскі, 2, 217; Фасмер, 3, 506–507; Мюленбах-Эндзелін, 3, 565 дадаюць сюды яшчэ лат. rutulis ’драўляны кругляк, цурбалак’. Сной₂ (632) выводзіць прасл. *rъtъ з і.-е. *h3er‑ ’паднімацца, узвышацца, рухацца наперад’, якое захавалася ў ст.-грэч. ὄρνυμι, ὀρνύω ’паднімаю, хвалюю, пачынаю’, ст.-інд. ṛṇṓti ’рухацца, перамяшчацца’. Махэк₂ (513) без сумневу адносіць прасл. *rъtъ да роднасных ням. Rüssel ’рыла’, с.-в.-ням. rüezel < ст.-в.-ням. ruozzan ’капаць зямлю’, англ. root ’рыць зямлю, падрываць карані (пра свіней)’, англ.-сакс. wrōt ’рыць рылам (пра свінню)’, лац. rōstrum ’нос’, ’дзюба’ < rādo, ‑ere ’рыць, капаць, скрэбці’. Сюды ж рота́ты ’з вялікім ротам’, ’крыклівы, гарлапан’ (ТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)