Бурча́ць (БРС, Нас., Яруш., Касп., Бяльк., Шат.), бурчэ́ць (Гарэц.). Таксама бу́ркаць, бу́ркнуць, бурката́ць. Гэтыя дзеясловы азначаюць розныя гукі (шум вады, голас чалавека і да т. п.). Параўн. яшчэ буркава́ць (голубы буркуюць). Укр. бу́ркати, бурча́ти, буркоті́ти, буркота́ти, бурку́ку́! (выклічнік, які перадае голас голуба), рус. бу́ркать, бурча́ть, польск. burknąć, burczeć, славен. búrkati і г. д. Гукапераймальнае. Бернекер, 102; Праабражэнскі, 1, 54; Рудніцкі, 262; Шанскі, 1, Б, 233. Параўн. яшчэ Фасмер, 1, 245, 249. Няпэўна Бецэнбергер, BB, 26, 188 (сувязь з *burʼa ’бура’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Мамрыла, драг. момрэ́ло ’маўчун’ (Нар. лекс.), беласт. мамры́ско ’тс’ (Сл. ПЗБ). Укр. закарп. момрати, мимратибуркатаць, незразумела гаварыць’, мимря, мимрій ’буркун’, рус. стаўрап. мумы́ря ’негаваркі чалавек’, мумы́ркнуть ’сказаць няясна, буркнуць’, польск. mamrzeć, каш. mumrzeć, чэш. mumrati, mamrati, mrmlati, славен. mrmráti, серб.-харв. mormorati. Амаль паўсюдна сустракаюцца ўтварэнні з ‑l‑: рус. мумлить, каш. mumlac, н.-луж. momliś, mumliś, в.-луж. mumlić, mumolić, ляш. mumlať, чэш. mumlati, славен. momljáti, серб.-харв. му̀мљати, му̀млати. Прасл. mъrmъlati (Махэк₂, 350). Гукапераймальнае. Аналагічна ст.-в.-ням. mammalon, с.-н.-ням., новав.-ням. mummen, mummeln ’мямліць, жаваць бяззубым ротам’, літ. murmuliúoti ’няясна гаварыць’, máumti ’бляяць, мыкаць’ (Міклашыч, 192; Бернекер, 2, 75; Мацэнаўэр, LF, 10, 341 і 11, 162; Фасмер, 3, 9 і 30; Махэк₂, 350; Скок, 2, 456–457, 469; Бязлай, 2, 194).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)