пабуркава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак.

Буркаваць некаторы час. Пабуркавалі галубы і паляцелі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

буркава́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. буркаваць, а таксама гукі гэтага дзеяння.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

туру́каць

‘напяваць "ту-ру", буркаваць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. туру́каю туру́каем
2-я ас. туру́каеш туру́каеце
3-я ас. туру́кае туру́каюць
Прошлы час
м. туру́каў туру́калі
ж. туру́кала
н. туру́кала
Загадны лад
2-я ас. туру́кай туру́кайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час туру́каючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

урча́ть несов. (ворчать) бурча́ць; (ворковать) буркава́ць; (рокотать) бурката́ць; (журчать) журча́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

варката́ць, ‑коча; незак.

1. Муркаць (пра ката).

2. Буркаваць. На хібах стрэх, на вешалах пад стрэхамі хат варкаталі галубы. Гартны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Брукаць, брукава́цьбуркаваць (аб галубах)’ (Дзмітр., Шат., Сцяшк. МГ, Яруш., Сцяц.), бруку‑бруку (так перадаюць буркаванне галубоў — Сцяц.). Параўн. рус. бру́кать ’незразумела гаварыць’, укр. бру́катибуркаваць (аб галубах)’, бру́ку́! (выклічнік, што перадае буркаванне галубоў). Словы гукапераймальнага, выклічнікавага паходжання. Параўн. яшчэ ўкр. авру́катибуркаваць’. Тыповае спалучэнне губных (б, в) з санантам (‑р‑). Гл. яшчэ бурча́ць, бурчэ́ць, бу́ркаць, буркава́ць і г. д. (усё пад бурча́ць).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бу́ркаць, буркава́ць, бурката́ць. Гл. бурча́ць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

варкава́ць, ‑куе; незак.

Тое, што і буркаваць. Было чуваць, як на страсе варкуюць галубы. Алешка. Яна [маці] з ім [сынам] ціхенька варкуе — Няхай гудзе, смачней засне. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Варкава́цьбуркаваць’ (Яруш.), варкува́ць (Бяльк.). Дзеяслоў гукапераймальнага паходжання (*vъrkovati). Падрабязней аб яго прасл. сувязях гл. варката́ць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пугу́тацьбуркаваць (пра галубоў): голуб пугу́ча (калінк., Мат. Гом.). Гукапераймальнае (у аснове “імітатыў” пугу́, гл. Смаль-Стоцкі, Приміт., 165).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)