ператле́лы, ‑ая, ‑ае.

1. Які сапсаваўся ад тлення; перагнілы. На некаторых [загонах] з мінулага года валяўся непрыбраны ператлелы бульбоўнік. Мележ.

2. Які ператлеў, згарэў без полымя. Ператлелае вуголле.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

*Маці́нне, маті́не ’націна караняплодаў’ (Бес.), маці́набульбоўнік’ (ганц., Сл. ПЗБ). Да наці́на (гл.). Аналагічна ўкр. бойк. мати́на ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Картапля́нік1бульбоўнік’ (Шат., Янк. Мат.), да картопля.

Картапля́нік2 ’блгп з цёртай бульбы’ (гл. картопля) (Шат., Bciirr. Нар. словатв.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пазно́сіць, -о́шу, -о́сіш, -о́сіць; зак.

1. каго-што. Знесці адкуль-н. усё, многае або знесці ў адно месца ўсіх, многіх ці адно, многае.

П. бульбоўнік з агарода.

П. параненых у санітарную машыну.

2. што. Спусціць уніз усё, многае.

П. сена з вышак.

3. што. Сарваўшы, разбурыўшы, знесці з месца ўсё, многае.

П. масты.

4. што. Пайшоўшы, узяць з сабой усё, многае.

П. чужыя рэчы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

расі́ць, рашу, росіш, росіць; незак., што.

Разм. Мачыць расою. Высокі густы бульбоўнік блытаўся ў нагах, расіў адзенне. Сачанка. // Пакрываць кроплямі (слёз, крыві). Канец бядзе, Нудзе І гору, — Не росяць вейкаў кроплі слёз. Бялевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нэ́ндзны, ‑ая, ‑ае.

Разм.

1. Дрэнны, мізэрны. Нэндзны ўраджай. □ Бліжэй да вёскі на шараватых агародах раскінуўся нэндзны бульбоўнік. Бядуля.

2. Поўны нэндзы (у 3 знач.); нудны. Бадай што першы раз за ўвесь гэты нэндзны вечар шчыра ўсміхнуўся Барукоў. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

штора́ніцы, прысл.

Кожную раніцу, кожнай раніцай. Калісьці дзядзька Ціхон растлумачыў мне, што такі перапынак, такое агульнае маўчанне бывае ў птушак вясною штораніцы. Паслядовіч. [Мальвіна] з дзяўчатамі цягала да саду салому, сухі леташні бульбоўнік і штораніцы дымам абкурвала яблыні, каб не пашкодзіў мароз. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ботва́ ж. бацві́нне, -ння ср.; наці́на, -ны ж.;

свеклови́чная ботва́ бура́чнік, -ку м.; бацві́нне, -ння ср.;

карто́фельная ботва́ бульбо́ўнік, -ку м.;

морко́вная ботва́ марко́ўнік, -ку м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абле́гчы, -ля́гу, -ля́жаш, -ля́жа; -ля́жам, -ля́жаце, -ля́гуць; -лёг, -ле́гла і -лягла́, -лягло́; -ля́ж; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.), што. Пакрыць, абвалачы, ахутаць.

Хмары аблеглі ўсё неба.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.), што. Шчыльна прылегчы да чаго-н. з усіх бакоў, абхапіць што-н.

Сукенка добра аблегла стан.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Апусціцца, панікнуць, абвяць.

Бульбоўнік аблёг ад гарачыні.

4. Злегчы, захварэць.

Аблегла бабуля, не ўстае.

|| незак. абляга́ць, -а́е (да 1—3 знач.).

|| наз. абляга́нне, -я, н. (да 2 і 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Наці́на ’бацвінне, лісты гародніны’ (Нас., Гарэц., Янк. 1), ’сцябло агародніны’ (Бяльк., Сл. ПЗБ, ТС), ’сцябло агуркоў’ (Ян.), ’бульбоўнік’ (Мат. Маг.), ’сцёблы рэпы’ (Пятк. 2), ’ежа, прыгатаваная з лістоў рэпы’ (Крачк.), ’квашаныя верхнія лісты капусты’ (Вешт.), наці́ня ’раска’ (Сл. ПЗБ), укр. на́тина ’дзікая лебяда і ежа з яе’, нати́ня ’сцябло; бульбоўнік’, нать ’вусік, прычэпка ў расліны’, рус. нати́на ’сцёблы агародных раслін’, польск. nać, nacina ’лісты, сцёблы агародніны’, чэш. nať, славац. nat ’тс’, в.-луж. nać, н.-луж. naś ’тс’, славен. nȃt ’тс’, серб.-харв. nat ’расток, сцябло’. Прасл. *natь, *nati, род. скл. *natere (падобна да *mati, *matere, гл. маці), дакладныя адпаведнікі толькі ў балтыйскіх мовах: ст.-прус. noatis ’крапіва’, літ. notrė̃, nõterė ’тс’, лат. nâtre ’тс’ (Міклашыч, 211; Фасмер, 3, 48; Скок, 2, 505; Шустар-Шэўц, 13, 979; Бязлай, 3, 215). Менш верагодна прасл. *natь < *nakti‑, роднаснага літ. nókti ’спець’ (Трубачоў, ZfSl, 3, 1958, 5, 668) або збліжэнне з чэш. nýti, naviti (гл. ныць) па тыпу літ. vir̃kštiбульбоўнік’, virkščià ’гарохавіска’ ад virkšti ’жаўцець, вянуць’ (Махэк₂, 391). Прапанаваная яшчэ Насовічам (324) версія ад цяць, цінаць ’рэзаць, сячы’ знайшла працяг у этымалогіі Варбат (Прасл. морфонология, словообраз. и этимология. M., 1984, 200–201): форма *natь ад дзеяслова *tęti, *tьnǫ узнікла ў выніку пераразлажэння ў першаснай форме *na‑tina > nat‑ina і адваротнай дэрывацыі; удакладненні гэтай этымалогіі грунтуюцца на рус. дыял. ти́на ’націна, бульбоўнік’, вытворнага ад *tęti ’цягнуць’ і рэальнасці развіцця ў гняздзе і.-е. *ten‑ другаснай семантыкі ’апускаць’ (літ. tìnti), ’згуртавацца, стварыцца’ (ст.-рус. сътятися), што пацвярджаецца роднасцю слав. *bъtъva з *botěti (Варбат, АДД, 32), параўн. таксама тураўскі сцену́ць, сціну́ць ’ахапіць (вокам, холадам і інш.)’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)