завуго́лле, -я, н.

Месца за вуглом, за будынкам або сярод будынкаў.

Шуміць вецер у завуголлі.

Па завуголлі бегаць — адвільваць, ухіляцца ад чаго-н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нерухо́масць, -і, ж.

1. гл. нерухомы.

2. Маёмасць у выглядзе зямельнага ўчастка і (або) размешчаных на ім будынкаў, збудаванняў і пад.; нерухомая маёмасць.

Набыць н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дэкара́тар, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Мастак, які піша дэкарацыі, афармляе сцэну, здымачную пляцоўку.

2. Спецыяліст па ўпрыгожванні будынкаў, памяшканняў.

|| прым. дэкара́тарскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тынко́ўка, -і, ДМ -о́ўцы, ж.

1. гл. тынкаваць.

2. Слой тынку на паверхні будынкаў, на столі і сценах унутраных памяшканняў.

|| прым. тынкава́льны, -ая, -ае.

Тынкавальныя работы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

архітэкту́ра, -ы, ж.

1. Майстэрства праектавання, пабудовы і мастацкага афармлення будынкаў; дойлідства.

А. старажытных грэкаў.

2. Стыль пабудовы.

А. дома.

3. зб. Будынкі, збудаванні.

|| прым. архітэкту́рны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

базілі́ка, -і, ДМі́цы, мн. -і, -лі́к, ж.

Тып антычных і сярэдневяковых прамавугольных будынкаў (звычайна храмаў), якія ўнутры падзяляюцца ўздоўж двума радамі калон.

|| прым. базілі́кавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

маланкаадво́д, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

Вертыкальны металічны стрыжань, злучаны провадам з зямлёй, які служыць для аховы будынкаў ад прамых удараў маланкі; громаадвод.

|| прым. маланкаадво́дны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

амартыза́цыя, ‑і, ж.

1. Паступовае зніжэнне вартасці машын, будынкаў, інструменту і пад. у выніку зношвання. // Перанясенне вартасці машын, будынкаў і інш. на прадукцыю.

2. Аслабленне дзеяння штуршкоў, удараў пры дапамозе спецыяльных прылад.

[Ад лац. amortisatio — аслабленне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

камуфля́ж, -у, м.

1. Маскіроўка вайсковай тэхнікі, будынкаў і пад. шляхам фарбавання палосамі, плямамі рознай формы і рознага колеру (спец.).

2. перан. Падманныя дзеянні, маскіроўка якой-н. дзейнасці, ашуканства.

|| прым. камуфля́жны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

фальва́рак, -рка, мн. -ркі, -ркаў, м.

1. У феадальнай Польшчы, Літве, Беларусі і Заходняй Украіне: панская гаспадарка з комплексам будынкаў, заснаваная на паншчыннай працы сялян.

2. Невялікая сядзіба пана, хутар.

|| прым. фальварко́вы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)