амартыза́цыя, ‑і,
1. Паступовае зніжэнне вартасці машын, будынкаў, інструменту і пад. у выніку зношвання.
2. Аслабленне дзеяння штуршкоў, удараў пры дапамозе спецыяльных прылад.
[Ад лац. amortisatio — аслабленне.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)