Пупы́рка ’бародаўка’ (Яўс.), пупырышка ’ўздуцце, бугарок, выступ’ (ТСБМ). Гл. пупыр.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прышч, ‑а, м.

Невялікі запалёны бугарок, гнайнічок на скуры. Тады з натоўпу выйшаў мардаты дзяцюк у кароткім шэрым пінжаку. На носе і падбародку — прышчы. Бажко.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лабо́к, ‑бка, м.

1. Бугарок на месцы зрашчэння пярэдніх касцей таза.

2. Разм. Памянш. да лоб.

3. Абл. Франтон двухскатнага даху. [Мальвы] падымалі пад самы лабок свае грамафонныя трубы. Вітка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сасо́чак, ‑чка, м.

1. Памянш.-ласк. да сасок (у 1, 2 знач.).

2. Бугарок на паверхні скуры, на слізістай абалонцы і пад., якому ўласціва адчувальнасць. Сасочкі надскуркі. Пер’евыя сасочкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вяртлю́г, вертлюга, м.

1. Бугарок у верхняй частцы сцегнавой косці, які з’яўляецца месцам прымацавання мышцаў, што рухаюць сцягно.

2. Злучальнае звяно двух частак механізма, якое дазваляе адной з іх вярцецца вакол сваёй восі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вуго́р 1, ‑гра, м.

Рыба атрада касцістых, падобная на змяю. Тут былі доўгія, як змеі, вугры, страшныя вусатыя самы, паласатыя скумбрыі. Арабей.

вуго́р 2, ‑гра, м.

Невялікі бугарок на скуры, утвораны тлушчавай пробкай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

буго́рок

1. анат. бугаро́к, -рка́ м.;

2. (холмик) паго́рачак, -чка м., узго́рачак, -чка м., грудо́к, -дка́ м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ашчало́пак ’выбоіна, няроўнасць’ (Касп.). Да прасл. ščьlpъ (рэканструкцыя Махэка₂, 105) ці ščьlbъ (рэканструкцыя Трубачова, Проспект, 85) параўн. укр. шчовб, щолопок ’вяршыня гары’, чэш. člupek ’вяршыня гары; бугарок; ямка, у якую сцякае вада’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пупы́рышка, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑шак; ж.

Абл.

1. Маленькі бугарок, звычайна на скуры. Паспрабуй акунуцца ў .. [ваду] і адразу .. скура пакрыецца гусінымі пупырышкамі. Беразняк.

2. Тое, што і пупышка (у 1 знач.). Набухлі смалістыя пупырышкі каштанаў. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Туберкулёз ‘сухоты’ (ТСБМ, Брасл. сл.). Штучнае слова, утворана ад лац. tūberculum — памяншальнага лац. tūber ‘клубень’, ‘горб’, ‘шышка, пухліна’, ‘нарасць (на дрэве)’ (Голуб-Ліер, 493), што дало тубе́ркулбугарок у тканках арганізма, выкліканы туберкулёзнай палачкай’ (ТСБМ). Распаўсюдзілася праз франц. tuberculose (Арол, 4, 112). Пра ўсталяванне тэрміна ў беларускай медыянай тэрміналогіі гл. Шмідт, Узвышша, 1930, 3, 103.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)