Брусле́т ’бранзалет’ (Бяльк., Сцяшк. МГ, Бел. казкі). Таго ж паходжання, што і рус. брасле́т, польск. (архаічнае) braselet і да т. п. Запазычанне з франц. bracelet (< bras ’рука’). У бел. народную мову слова папала праз рус. або польск. крыніцу. Параўн. бранзале́т.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
запя́стье ср.
1. анат. запя́сце, -ця ср.;
2. (браслет) бранзале́т, -та м.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ізумру́д, ‑у, М ‑дзе, м.
Каштоўны празрысты камень ярка-зялёнага колеру; смарагд. Бранзалет з ізумрудам. □ А там Урал Хавае скарбы руд, Тапаз, апал, Зялёны ізумруд. Зарыцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кара́лавы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да карала (у 1 знач.); утвораны з каралаў. Каралавыя паліпы. Каралавы рыф. // Зроблены з каралаў (у 2 знач.). Каралавы бранзалет.
2. Ярка-чырвоны, колеру карала. Каралавыя губы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
грана́тавы I грана́товый;
~вае дрэ́ва — грана́товое де́рево;
г. ко́лер — грана́товый цвет
грана́тавы II грана́товый;
г. бранзале́т — грана́товый брасле́т
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
грана́тавы 1, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да граната 1. Гранатавае дрэва.
2. Ярка-чырвоны, колеру граната 1 (у 2 знач.).
грана́тавы 2, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да гранату 2. // Зроблены з гранату, упрыгожаны гранатам. Гранатавая брошка. Гранатавы бранзалет. Гранатавы пярсцёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Абру́ч ’абруч, кольца’ (БРС, Нас., Касп.), абручык (Нас.), абручык ’кольца, якім замацоўваецца каса на касільне’ да obrǫčь < rǫka, гл. укр. обруч, ст.-рус. обручь, рус. ц.-слав. обрѧчь, чэш. abruč, польск. obręcz, славен. obrôć, серб.-харв. о̏бруч, балг. обръч ’абруч’. Параўн. літ. apýranke ’бранзалет’, ìrankis ’наручнік’, Траўтман, 237. Магчыма, яшчэ балта-славянская інавацыя.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)