Су́слабрага на выраб піва і квасу’, ’сок адціснутага вінаграду’ (ТСБМ), ’самаробная соска з жаванага з цукрам хлеба, загорнутага ў анучку’, ’папяроса-самакрутка’ (Кал.), ’соска з перажаванага хлеба’ (ганц., Сл. ПЗБ), ’лядзяш; засохлыя соплі’ (Нас.), ’лядзяк’, ’соска з хлебнага мякішу’, ’зблытаны лён’ (ТС), сусла́, сусо́лка ’соска з засалоджанага хлебнага мякішу’ (Варл.), су́сла (су́сло) ’чалавек, які жыве за чужы кошт; п’яніца, які п’е толькі чужую гарэлку’ (Мядзв.), ’брага’, ’вялы флегматычны чалавек’ (Растарг.), су́слачка ’камяк чаго-небудзь, сціснуты ў руцэ’ (Сл. ПЗБ), сюды ж су́сліць ’мазаць супонямі або нечым тлустым’ (там жа). Параўн. укр. су́слобрага’ (< рус., ЕСУМ, 5, 483), рус. су́сло ’тс’. Несумненна, звязана з ссаць, гл. Паводле Трубачова (Труды, 1, 669), з *sut‑slo (< *sъpǫ, *suti ’сыпаць, ліць’) як *čit‑slo, *vez‑slo, *maz‑slo. Гл. таксама Фасмер, 3, 810 (сумняваецца ў этымалогіі, якую прапанаваў яшчэ Жалтоў, ФЗ, 1876, 1, 51). Улічыўшы шырокае распаўсюджанне ў народнай мове, не можа разглядацца як запазычанне, да чаго схіляецца Фасмер (там жа).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

зі́ркаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм. Кідаць позірк на каго‑, што‑н.; паглядаць. Вада ў рацэ гарэла і пузырылася, як брага. Шэмет зіркаў на кожную бурбалку. Лобан. Я ўзняў галаву і глянуў на дзяўчынку, што сядзела побач і зіркала то ў кніжку, то на мяне ды хітравата ўсміхалася. Мыслівец. / Пра вочы. Вочы з-пад барановай шапкі з адвіслымі вушамі зіркаюць востра, пільна. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пітво́ ’(хмельны) напітак; тое, што п’юць’ (Касп.; Бяльк.; шуміл., Сл. ПЗБ). Утворана ад дзеепрыметніка пі́т‑ы < піць (гл.), як шыт‑во ад шы́т‑ы; у піцьво ’напітак’, мьцьво ’бялізна’ адваротнае чаргаванне цʼ/т (Сцяцко, Афікс. наз., 34) другаснае. Суфікс ‑в‑о, як у ст.-рус. питво ’піва, брага і іншыя хмельныя напіткі’, ці прасл. *pi‑v‑o ’тое, што п’юць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Барда́1брага’ (Сцяшк., Сцяшк. МГ). Рус. барда́, укр. барда. Лічыцца запазычаннем з цюрк. моў: тое ж самае, што і бурда́ (гл.). Фасмер (1, 126) указвае на паралелі салта́н|султа́н. Гл. яшчэ Шанскі, 1, Б, 43; Рудніцкі, 80. Сюды і бел. бардахлы́ст ’п’яніца’ (Нас.) да барда́ і хлыста́ць. Парася. рус. бурдохлы́ст ’вельмі дрэнная ежа, дрэнны напітак’ (гл. Фасмер, 1, 207, пад брандахлы́ст).

Барда2 ’тупая сякера’ (Касп.). Гл. барта.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мядоўка1 ’пакрывец лекавы, Anchusa officinalis L.’ (гродз., Кіс.). Да мёд (гл.). Матывацыя: гэта меданосная расліна. Параўн. укр. медуниця польова, польск. miodanka.

Мядоўка2, медоўка ’сіняк звычайны, Succisella Reck.’ (мазыр., Жыв. сл.). Відаць, да мёд (гл.), хаця сувязь (матывацыя) застаецца няяснай.

Мядоўка3 б.-каш. ’пернік з мёдам’, чачэр. ’напітак з мёду’, жлоб. ’салодкая груша’ (Мат. Гом.). З польск. miodówka ’пернік’, ’салодкая груша, яблык’. Параўн. таксама і рус. свярдл. медовкабрага, настаяная на мёдзе’. Да мёд (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Со́лад ‘брадзільны прадукт’, ‘асалода, слодыч’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ), ‘салодкі смак’, ‘прарошчаны ячмень на піва’ (Варл., Сл. ПЗБ, Пятк. 1), ‘брага’ (Сцяшк.), со́лда ‘салодкая прыправа’ (ТС), со́ладзь ‘змолатае прарошчанае збожжа’ (Сл. ПЗБ), ‘нешта салодкае’ (Ласт., Шат., Жд. 1, Сл. ПЗБ). Укр., рус. со́лод, ст.-рус. солодъ, польск. słód, в.-луж. słód, н.-луж. słod, чэш., славац. slad, серб.-харв. сла̑д, славен. sléd, балг., макед. слад. Прасл. *soldъ. Далей гл. салодкі (Фасмер, 3, 712–713; Махэк₂, 551; Шустар-Шэўц, 1303).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

це́рпкі, ‑ая, ‑ае.

Кіславата-даўкі. Церпкія ягады. Церпкае віно. □ Квас летні, церпкі, падкіслены падгарэлымі хлебнымі скарынкамі, а конаўка медная. Навуменка. Неяк адразу пацяжэлі ад церпкага крывянога соку гронкі каліны. Паслядовіч. — Прысядзь і выпі кубак, брат! Мо’ церпкай здасца гэта брага. Я сам садзіў свой вінаград, Я знаю вартасць спелых ягад. Танк. / Пра пах. Налібока, Налібока... Мімаволі шырыш вока: Цёмна ў засені прытоенай, Церпкім водарам настоенай. Кірэенка. Коля сышоў са сцежкі, наламаў вялізны букет, прыпаў да яго тварам і на поўныя грудзі ўдыхаў церпкі водар. Жычка. Церпкі водар імху казытаў у носе. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цягу́чы, ‑ая, ‑ае.

1. Які здольны расцягвацца, падаўжацца, не абрываючыся, не ломячыся. Цягучая рызіна.

2. Густы, клёпкі, ліпкі. У дзежках брага з хмелем, Цягучы мёд з вулля. Калачынскі.

3. перан. Працяглы, запаволены, марудлівы. Песні былі ягадныя, старадаўнія, доўгіядоўгія і цягучыя-цягучыя... Сачанка.

4. перан. Стамляюча доўгі, аднастайны. Мокры цягучы дзень нарэшце схіліўся к вечару. Кулакоўскі.

5. перан. Тое, што і цягавіты. [Марцін] паехаў на будаўніцтва і працаваў там чатыры месяцы. Працаваў так, што аж сам здзівіўся, які ён цягучы і дужы. Чарнышэвіч. Капаем мы [акоп], капаем удвух. Абодва цягучыя. І выкапалі мы ўжо метры два ў глыбіню. Дубоўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ра́жанкабрага’ (Сцяшк. Сл.), ра́жанка, ряжанка ’паранае малако, запраўленае смятанай’ (Сл. Брэс.), ражэнка ’тс’ (ТС), ражы́нка ’пена ад масла’ (Бяльк.), ра́жанка, ра́жынка ’скіслае гатаванае малако, змешанае са смятанай’ (Вешт.), польск. дыял.бел.) rażanka ’адтопленая смятана’ (Карл.), рус. ря́женка ’квашанае топленае малако’, дыял. ра́женка ’заквашанае гатаванае малако’. Этымалогія цьмяная. Можна выказаць некалькі версій. Хутчэй за ўсё, да ра́дзіць1 ’настройваць, наладжваць’ (гл.). На карысць гэтай версіі сведчыць гомельская назва ражанкі — ро́блянка, а таксама сінонім ря́жаная сараква́ша (Растарг.) пры рядный ’харошы, прыгожы’ (там жа). Кал і дапусціць запазычанне, то не выключана, што рускае слова магло быць утворана ад ра́жий ’гожы, харошы’, адносна якога гл. Фасмер, 3, 432; гэта значыць, што ра́жанка літаральна ’апрацаванае (палепшанае) малако’. Менш верагоднае ўзвядзенне да прасл. *ręd‑ ’трасці, калыхацца’ (> польск. дыял. rzężowisko ’балота, дрыгва’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мязга́1, мязг̌а, мізга́, мізка́, мезка́, мезга́, меска́ ’мяккая частка дрэва паміж карой і драўнінай; камбій’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Грыг., Шат., Бяльк., Сл. ПЗБ, КЭС, лаг; бялын., Янк. Мат.; лельч., ЛАПП), ’бульбяныя жамерыны’ (жлоб., Мат. Гом.; ТС), ’мякаць у гарбуза, дзе знаходзіцца насенне’ (ТС, Сцяшк., Мат. Гом.), ’сушаная кара, якую (растоўчанай) падмешвалі да мукі’ (паўн.-зах., КЭС); ’мязга маладых дрэў, якую ўжывалі ў ежу’ (касцюк., паўд.-усх., КЭС); маладз., карэліц. мязг̌ра́ ’насенная частка гарбуза’ (Сл. ПЗБ, Сцяшк. Сл.), Укр. мезга́, мизка́, моска́, мізька́, ст.-рус. мѣзга, рус. мезга́ ’камбій’, ’мякаць буракоў, бульбы, гарбузоў’, польск. miazga ’адціснутая мякаць, жамерыны’, ’камбій’, miazga/mlazga ’сок дрэў’, н.-луж. кніж. mězga, в.-луж. кніж. měza, чэш. míza ’сок дрэў’, ’лімфа’, ’свежасць, жыццёвая сіла’, славац. miazga ’сок дрэва’, ’лімфа’, славен. mézga, mezgà ’сок дрэў’, ’гразь, лімфа’, ’варэнне, мармелад’, mezgáti ’ціснуць мяккае’, серб.-харв. ме́зга, ме́згра ’сок дрэў’, ’мязга (камбій)’, макед. мазга, мезга ’сок з-пад кары дрэва’, балг. мъзга́, млязга, млезга ’тс’. Прасл. mězga. Роднасныя і.-е. адпаведнікі: с.-в.-ням. meisch, новав.-ням. Maischeбрага’, ст.-англ. meesc‑, máx‑wyrt ’соладавы корань’, англ. mash ’раздаўліваць’, ст.-інд. mēhati ’выпускае мачу’ (параўн. серб.-харв. ми̏жати, славен. mezéti ’мачыцца’), ст.-літ. mžti ’тс’, авест. maēzaiti ’мочыцца, угнойвае’, ст.-грэч. ὀμείχειν ’тс’, лац. mingere ’мачыцца’, арм. mizem ’мачуся’, і.-е. *moig̑h ’мачыцца’ (Бернекер, 2, 54; Траўтман, 185; Фасмер, 2, 593; Скок, 2, 417–418; Бязлай, 2, 182). Аднак Аткупшчыкоў (Из истории, 148) супастаўляе словаўтварэнне лексемы мязга́ з мяздра́ і вылучае корань гэтых слоў *men‑ ’мяць’. Гл. таксама мяздра́.

Мязга́2, мезга́ ’снег з дажджом’ (ТС), славен. доленск. mézga ’гразь’. Палеска-славенская ізалекса. Да мязга1 (аб’ядноўвае значэнне ’нешта мяккае; раздушанае’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)