укляпа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Уставіць і замацаваць шляхам кляпання. Укляпаць болт. Укляпаць кручок.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Боўт ’рыбацкая прылада боўтаць ваду’ (КЭС, лаг., Нас., Янк. I), таксама бо́ўтка (Касп., Мядзв.), бо́ўтала (Нас.). Рус. болт, укр. бовт ’тс’. Бернекер (118) лічыць, што слова звязана з bьlt‑ (гл. бо́ўтаць). Фасмер (1, 190) памылкова хоча бачыць тут сувязь з рус. і г. д. болтболт’, польск. bełt (< н.-ням. (bolt(e), гал. bout). Параўн. боўтаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

націскны́

1. тех. нажи́мный, нажимно́й;

н. болт — нажи́мный (нажимно́й) болт;

2. лингв. уда́рный, ударя́емый, уда́ренный;

н. гало́сны — уда́рный (ударя́емый, уда́ренный) гла́сный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

націскны́, -а́я, -о́е.

1. Які служыць для націскання (спец.).

Н. болт.

2. Які прыводзіцца ў дзеянне націсканнем.

Міна націскнога дзеяння.

3. У мовазнаўстве: які стаіць пад націскам (пра склад, слова).

Націскныя галосныя.

|| наз. націска́льнасць, -і, ж. (да 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

закляпа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што.

Распляскаць канец заклёпкі, шпяня і пад., змацоўваючы імі што-н.

З. болт.

|| незак. заклёпваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. заклёпванне, -я, н. і заклёпка, -і, ДМ -пцы, ж.

|| прым. заклёпачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

задра́йка, ‑і, ДМ ‑драйцы; Р мн. ‑драек; ж.

Адкідны болт з гайкай, які служыць для закрывання ілюмінатараў, люкаў і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

а́нкерны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да анкера (у 1 знач.). Анкерны ход.

2. Які мае адносіны да анкера (у 2 знач.). Анкерны болт.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

націскны́, ‑ая, ‑ое.

1. Спец. Які служыць для націскання. Націскны болт.

2. Які прыводзіцца ў дзеянне націсканнем. Міна націскнога дзеяння.

3. Такі, на які падае націск. Націскныя галосныя.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

про́сва, ‑ы, ж.

Абл. Жалезны болт, прэнт для закрывання аканіц. — А ў Касяка, калі паслалі пасцелю і зачынілі вокны на просвы, — хоць гвалту крычы. Здаецца, зноў апынуўся ў каменным мяху... Лужанін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сцяжны́, ‑ая, ‑ое.

Спец.

1. Які служыць, прызначаны для сцяжкі. Сцяжны болт.

2. Такі, што замацоўваецца сцяжкай. Падчапілі .. паравоз, рванулі раз і два, аж гулі, напіналіся, як струны, сцяжныя мацаванні. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)