нейтралітэ́т, -у, Мэ́це, м.

1. Міжнародна-прававое становішча дзяржавы, якая не прымае ўдзелу ў вайне, што вядзецца паміж іншымі краінамі, і захоўвае з імі мірныя адносіны, не ўваходзіць у ваенна-палітычныя блокі.

Захоўваць н.

2. перан. Неўмяшанне ў чужыя спрэчкі, у барацьбу паміж двума бакамі.

Пастаянны нейтралітэт — знешнепалітычны курс шэрагу дзяржаў, якія ўзялі абавязацельства не прымаць удзелу ў вайне, захоўваючы права на самаабарону, а ў мірны час праводзіць міралюбівую знешнюю палітыку.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

насце́нны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да сцяны. Бетоннаму заводу трэба было выпусціць першую партыю жалезабетонных вырабаў для чыгуначнай эстакады і насценныя блокі. «Маладосць». // Прызначаны, прыстасаваны вісець на сцяне. Насценны каляндар. Насценны гадзіннік. // Змешчаны ў сцяне. Адчыніў [Вася] насценную шафу, яшчэ раз агледзеў форменны кіцель, штаны і чыстую паласатую цяльняшку. Краўчанка.

2. Які выкананы на сцяне. Насценны жывапіс.

•••

Насценная газета гл. газета.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нейтралітэ́т, ‑у, М ‑таце, м.

1. У міжнародным праве — становішча дзяржавы, якая не прымае ўдзелу ў вайне, а ў мірны час не ўваходзіць у ваенныя блокі. Захоўваць нейтралітэт. Палітыка нейтралітэту.

2. перан. Неўмяшанне ў чые‑н. справы, барацьбу, спрэчкі і пад.

•••

Пастаянны нейтралітэт — становішча дзяржавы, якая ўзяла абавязацельства не прымаць ўдзелу ў вайне, але захоўвае права па самаабарону, а ў мірны час праводзіць міралюбівую знешнюю палітыку.

Узброены нейтралітэт — становішча дзяржавы, якая не прымае ўдзелу ў вайне, але прыняла меры для самаабароны.

[Ням. Neutralität, ад лац. neutralis — які не належыць ні таму, ні другому.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сцяна́, -ы́, мн. сце́ны і (з ліч. 2, 3, 4) сцяны́, сцен, ж.

1. Вертыкальная частка будынка, памяшкання.

Цагляная с.

Драўляная с.

2. Высокая агароджа.

Гарадская с.

3. чаго або якая. Стромая бакавая паверхня чаго-н.

С. акопа.

4. адз., перан., чаго. Суцэльная маса чаго-н., якая ўтварае перашкоду, заслону для чаго-н.

С. з церняў.

С. дажджу.

Ілбом сцяны не праб’еш (разм.) — пра марныя спробы дасягнуць чаго-н.

І сцены вушы маюць (разм.) — папярэджанне аб асцярожнасці, бо могуць падслухаць.

Лезці на сцяну (разм., неадабр.) — моцна раздражняцца.

Свае сцены (разм.) — пра свой дом.

Ставіць да сцяны каго (разм.) — расстрэльваць.

Сцяна да сцяны (разм.) — у непасрэднай блізкасці, па суседстве (жыць, знаходзіцца і пад.).

Як за каменнай сцяной (разм.) — пад надзейнай аховай (жыць, адчуваць сябе).

Як у сцяну гарохам каму што (разм., неадабр.) — не рэагуе, не звяртае ўвагі на сказанае.

|| памянш. сце́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

|| прым. сце́нны, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.) і сценавы́, -а́я, -о́е (да 1 і 2 знач.).

Сценная ніша.

Сценавыя блокі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Скрыпі́цы: pan… kajdanoszy hotuje, a skrypicy na ruczycy (Зянк.). Кольберг (Kolb., 385) тлумачыць ‘пастронкі’, што недакладна, параўн. тлумачэнне Шымкевічам укр. скрипни́ци ‘драўляныя клешчы, якія надзявалі на ногі злачынцам’ (Шымк. Сл., 127), параўн. таксама скрипи́ца, скрепи́ца ‘драўляныя кайданы або калодка’. З іншай суфіксацыяй укр. дыял. скри́пціблокі ў кроснах’, польск. skrzypic, skrzypce ‘кайданы, калодка’, чэш. skřipec ‘блок у кроснах’, ‘дыба, прыстасаванне для катавання’, славац. škripec ‘тс’, в.-луж. skřipk ‘блок у кроснах’, серб.-харв. шкрипац ‘блок’, славен. škrípec ‘блок’, ‘клешчы’, балг. скрипе́ц ‘частка кроснаў; блок’, макед. скрипец ‘блок’. Прасл. *skripьcь. Трубачоў (Ремесл. терм., 135) адносіць да *skripěti ‘скрыпець’. Варбат (Этимология–1981, 17–18) у сувязі з апошняй версіяй падкрэслівае, што ўсе вышэйпамянёныя рэчы маюць паз, шчыліну, адкуль ‘прыстасаванне з пазам, жолабам для змацавання, сціскання, сцягвання’ і г. д., што дэманструе сувязь з зыходным дзеясловам. Гл. таксама БЕР, 6, 798 з літ-рай; ЕСУМ, 5, 288 (слова не звязана з гукапераймальнай асновай *skrip‑, а непасрэдна выводзіцца ад і.-е. *sker‑ ‘рэзаць, калоць’ з семантычным развіццём ‘раскол’ — ‘кляшчотка, клешчы’, ‘дыба’, ‘блок’). Борысь (Etymologie, 666–669) выводзіць назвы рознага тыпу дэталяў, сярод іх каш. skřëpk ‘бэлька, у якой паварочваюцца вароты; калодка, ступа з гняздом для восі варот’, з прасл. *skripъ, *skripa, фармальна тоеснага прасл. *skripъ, *skripa ‘скрып, трэск, скрыгат’, якое ў познепраславянскую эпоху набыло спецыфічнае (тэхнічнае) значэнне. Паводле Басая і Сяткоўскага (Słownik, 668), польск. skrzypiec ‘прылада для катаванняў’ можа быць багемізмам, але не выключаецца і захаванне ўласнага архаізма.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)