саля́ны 1, ‑ая, ‑ае.

У выразе: саляная кіслата — водны раствор хлорыстага вадароду.

саляны́ 2, а́я, ‑о́е.

Які мае адносіны да солі (у 1, 4 знач.). Саляны пласт. // Які ўтрымлівае соль. Саляны раствор. Саляныя азёры. // Звязаны са здабычай солі; прызначаны для здабычы солі. Саляныя капальні. □ Як спрактыкавана ў падзямеллі Беларус камбайнам саляным Праразае дзіўныя тунелі. Аўрамчык. // Звязаны з апрацоўкай, транспартаваннем, захоўваннем солі. Саляны склад. Саляны млын. Саляная прыстань.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Літва́ ’ліцвіны, беларусы’ (Крачк.; паўд.-усх.; Кос.), ст.-бел. литвинбеларус’, укр. литва́, кіеў. литвинок ’тс’ (БНТ, Лег. і пад.), рус. анеж. литва́ ’народ, народнасць’, том. ’мясцовае нярускае насельніцтва’, наўг. ’перыяд шведскай інтэрвенцыі XVII ст.’ Бел. лексема запазычана з літ. Lietuvà ’Літва’. Сюды ж ліцвя́к, ліцвін, лецвя́к, літвін ’літовец’ (Касп., Нас., гродз., трок., Сл. ПЗБ), літвячка ’жанчына з Літвы’ (Сцяшк.), літві́н, ліцві́н(ы) ’літовец’, ’беларус з пэўнай мясцовасці’ (Сл. ПЗБ); усх.-маг. ліцьві́н ’літвін’, ’заходнія (з усходняй Магілёўшчынай) суседзі’ (Бяльк.). Паводле Клімчука (Tarptautinė baltistų konferencija, Vilnius, 1985, 168–169), этнонімы літвіны, ліцвякі, літва ў большай ступені адносяцца да паўн.-зах. Беларусі, але пашыраюцца і на ўсю Беларусь, а таксама на рад абласцей РСФСР і паўночнай Украіны. Гл. таксама Непакупны, Связи, 153–155. Трубачоў (Эт. сл., 15, 159) прасл. litva (рус. уладз. литва ’моцны дождж’, іван. ’ліцейшчыкі на заводзе’, чэш. litba ’лівень’, серб.-харв. ли̏тва ’штодзённы лівень’) выводзіць з дзеясл. liti > ліць (гл.), не выключаючы магчымасць развіцця (пашырэнне на ‑а) асновы супіна litŭ ад гэтага ж дзеяслова. Прасл. litva можа лічыцца блізкім адпаведнікам (або паралелізмам) літ. Lietuvà, якое, аднак, Фрэнкель (1, 368) збліжае з лат. lītus ’бераг мора’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Су́здаль ’высокі нязграбны падлетак’ (кіраў., Нар. сл.), су́здыль ’сухі, танклявы чалавек’ (Бяльк.). Няясна; магчыма, аддзеяслоўны дэрыват ад суздо́ліць < здо́лець (гл.); першапачаткова, верагодна, у іранічным ужыванні. Трубачоў (Труды 1, 304) лічыць выпадковым фармальнае супадзенне з назвай горада рус. Суздаль (для якой прапануецца этымон *суздаль ’глінабітнае або цаглянае збудаванне’, параўн. ст.-слав. създати ’збудаваць’) і мяркуе пра балтыйскае паходжанне з формы, блізкай да літ. sausuõlis ’сухое дрэва’, што таксама няпэўна. Не выключаю ўтварэнне на базе шырока вядомых на ўсходзе Беларус! назваў гандляроў-разносчыкаў суздала, суздальцы, што паходзілі ад назвы горада.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сто́йкі, ‑ая, ‑ае.

1. Які не паддаецца разбурэнню, псаванню; які захоўвае свае ўласцівасці. Стойкі газ. Стойкая парода. □ Тут .. [лясы] роўныя, старыя і стойкія — тут не так шмат балот, як на Паліку, пад Полацкам. Пташнікаў. // Устойлівы. Сасонкі ў заводскім парку выпусцілі бледна-зялёныя кволенькія іголачкі, напаілі паветра стойкім смаляным водарам. Шыцік.

2. перан. Які цвёрда прытрымліваецца пэўных поглядаў, думак і пад.; паслядоўны. Пранясі праз гады чыстату юнацтва, запал, нязгасную прагу да ведаў. Часамі будзе нялёгка. Але будзь мужным, стойкім, смелым, не паддавайся нават хвіліннай слабасці. Мыслівец. Не таму слава, хто на язык лёгкі, а таму, хто ў справе стойкі. Прыказка. // Мужны, непахісны, здольны перанесці любыя выпрабаванні. Задача камсамольскіх арганізацый цяпер заключаецца ў тым, каб выхоўваць юнакоў і дзяўчат усебакова развітымі, высокаадукаванымі, стойкімі барацьбітамі за нашу вялікую справу. Машэраў. Беларус — салдат кемлівы і стойкі. Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ланцу́г1, ланцу́х, ланцу́к, лынцю́г, ланьцу́г ’жалезны ланцуг’ (Нас., Гарэц., Грыг., Мядзв., Касп., Бяльк., Сцяшк., Шат.; кам., Выг.; паўд.-усх., рагач., КЭС, Сл. паўн.-зах.), ланцужок, ланцу́жык ’ланцужок да гадзінніка, медальёна’ (Нас., Гарэц., Касп., Сцяшк.). Ст.-бел. ланцухъ, лонцухъ, ланцугъ, ланчухъ, ленцухъ (XV ст.) (вытворныя: ланцужокъ, ланцужно, ланцужный, ланцуговый, ланцушокъ, поланцужное) былі запазычаны са ст.-польск. łańcuch (łancuch, lancuch, lańcuch) < с.-в.-ням. *lannzug, якое з lanne ’ланцуг’ і zuc, zuges ’працяг; тое, што цягнецца’ (Брукнер, 306; Слаўскі, 4, 462; Кюнэ, Poln., 73; Булыка, Лекс. запазыч., 101). У сучаснай беларускай мове лексема набыла наступныя значэнні: ’назва прыстасаванняў, прылад, фізічных з’яў’, ’рад гор’, ’лінія стралкоў’ (Крукоўскі, Уплыў, 151). Сюды ж шальч. ланцу́х ’ключ птушак у палёце’ < літ. lenciū̃gas ’тс’ (Грынавецкене, Сл. паўн.-зах., 2, 617), а таксама ланцу́г, ланцужо́к, ланьцу́х, ланьцушо́к ’пляцёнка пражы, аснова, заплеценая ў петлі пасля таго, як яе знялі са снавальніцы ці сцяны’ (Уладз.; трак., вільн., Сл. паўн.-зах.), ланцу́жка ’дзявочы танец, які складаецца з кругападобных фігур’ і ланцу́жнік ’злачынец, закаваны ў ланцуг’, ’злодзей’ (Шат.).

Ланцу́г2 ’страўнік’ (?) (Герд, Беларус. ізал., 32). Да ланту́х (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)