Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
белару́см. белору́с
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
белару́с,
гл. беларусы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
«Беларус» (газ.) 2/210
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
белару́см. Belarússe m -n, -n;
белару́скаж. Belarússin f -, -nen;
белару́сымн. Belarússen pl, Wéißrussen pl
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
«БЕЛАРУ́С»,
клуб рабочых-беларусаў у Маскве ў 1919. Адкрыты 23 лют.культ.-асветным аддзелам Беларускага нацыянальнага камісарыята і Маскоўскай бел. секцыяй РКП(б). Асн. мэты: правядзенне паліт. і культ.-асв. работы сярод беларусаў, падрыхтоўка кадраў для работы на Беларусі. Меў бібліятэку з чытальняй. У снеж. таго ж года пераўтвораны ў літоўска-бел. клуб, які дзейнічаў у 1920.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«БЕЛАРУ́С»,
газета. Выдаецца з 20.9.1950 у Нью-Йорку Беларуска-амерыканскім задзіночаннем на бел. мове. Рэдактар З.Кіпель (з 1991). Друкуе матэрыялы з жыцця бел. эміграцыі, аналітычныя карэспандэнцыі пра становішча на Беларусі, нарысы па бел. гісторыі, творы бел. пісьменнікаў-эмігрантаў, успаміны. З газетай супрацоўнічалі дзеячы эміграцыі Н.Арсеннева, А.Адамовіч, У.Глыбінны, Я.Каханоўскі, Ф.Кушаль, А.Саковіч. Распаўсюджваецца ў ЗША, Канадзе, Вялікабрытаніі, Аўстраліі, Польшчы, Беларусі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«БЕЛАРУ́С»
(«Biełarus»),
штотыднёвая грамадска-паліт., літ.-маст. і рэліг.-асветная каталіцкая газета нац.-дэмакр. кірунку. Выдавалася з 13(26).1.1913 да 30.7(12.8). 1915 у Вільні на бел. мове, друкавалася лацінкай. Была разлічана пераважна на каталіцкую частку бел. сялян і інтэлігенцыі. Рэдактары-выдаўцы: А.І.Бычкоўскі, з № 5 за 1914 Б.А.Пачопка. Друкавала артыкулы на эканам., паліт. і с.-г. тэмы, казанні святароў на тэмы маралі і педагогікі, жыціі святых, малітвы. Асаблівасць бел. адраджэнскай ідэі ў газ. «Беларус» — адзінства нац. культуры, асветы і хрысціянскай веры. Арыентавалася на сац. гармонію і вясковы, сялянскі лад жыцця, не прымала класавай барацьбы і сацыяліст. ідэі. Выступала за паступовае вырашэнне асн.сац. праблем праз асвету на роднай мове, выкарыстанне прагрэс. метадаў гаспадарання. У 1-ю сусв. вайну займала памяркоўную «патрыятычную» і «абарончую» пазіцыі, заклікала дапамагаць салдацкім сем’ям. Друкавала літ. творы А.Гаруна (пад псеўд. А.Сумны), А.Паўловіча, А.Зязюлі, Г.Леўчыка, К.Сваяка і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАРУ́С Пётра
(сапр.Яленскі Пётр),
бел. пісьменнік пач. 20 ст. У 1913—15 у газ. «Наша ніва» друкаваў вершы («З Новым годам»), апавяданні («У кузні»), жарты («Лякарства ад беднасці»), публіцыст. артыкулы («Колькі слоў аб Беларусі і беларускай песні»). У апавяданні «Якім Бяздольны» (асобнае выд., Вільня, 1914) паказаў зараджэнне ў душы бяспраўнага селяніна пратэсту супраць царскіх парадкаў. Выступаў супраць непісьменнасці і бескультур’я дарэв.бел. вёскі, прапагандаваў нар. мастацтва, уздымаў тэму сац. несправядлівасці.
Тв.:
У кн.: Беларуская дакастрычніцкая проза. Мн., 1965.