Раска́лле ’зімовы час, калі дарогі пакрываюцца лёдам’, раска́лінабездарожжа’ (Ян.), роска́лле ’слата, хлюпота’ (Клім., Сл. Брэс.), стараж.-рус. роскалье ’адліга, бездарожжа’. Утварэнне з прыстаўкай *roz‑ і суф. *‑je, як вынік дзеяння ад *orz‑kal‑iti < *kal‑iti < *kalъ, сюды ж розка́лы ’разводдзе’ (івац., ЛА, 2) і ўкр. ро́зкальбездарожжа’; параўн. Фасмер, 3, 503. Німчук (Давньорус., 158) лічыць лексему паўдзённым рэгіяналізмам старажытнарускай мовы. Гл. кал.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Распу́цце1 ’вясенняе бездарожжа, распуціца’ (Нас.), роспу́ціца, роспу́цье ’тс’ (ТС). Ад пуць ’шлях, дарога’ (гл.). Параўн. рус. дыял. распу́ти́ться ’стать няпутным (пра бездарожжа)’.

Распу́цце2 ’месца, дзе дарога раздвойваецца, развілка’ (Яшк.), роспу́тнік дорогі ’раздарожжа, развілка дарог’ (ТС). Параўн. славен. razpotje ’тс’. Да пуць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Рыстароп ’цямкі, растаропны, разумны’, ’бездараж’ (Бяльк.), рыстаропіцабездарожжа’ (Бяльк.). Русізм, параўн. рус. расторо́пный ’хуткі, спрытны’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ро́сквальбездарожжа’ (лун., Шатал.); росква́лле ’разводдзе’ (жабін., ЛА, 2) — у выніку кантамінацыі лексем росквась і роскалле ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ро́ствань ’непраходная гразь, бездарожжа’ (ТС). Да раз‑/роз- і твань (гл.). Сюды ж роства́ніць ’размачыць, развезці (аб дарозе)’ (ТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Раздаро́жа ’бездараж, бездарожжа’ (Скарбы), сюды ж таксама раздаро́жжа ’ростань’, ’месца, дзе сыходзяцца і разыходзяцца дарогі’ (ТСБМ, Сцяшк.), параўн. рус. дыял. раздоро́жье ’ростань’, ’скрыжаванне дарог’, польск. rozdroże ’тс’. Ад раз- і даро́га (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мінаві́цы (мн.) ’кружны шлях’ (Кліх), ’наўкол, кругом’ (ваўк., Сцяшк. Сл.). З польск. manowiec, manowiskoбездарожжа’, ’невядомы, ілюзорны пераход’, ’пабочная памылковая дарога’. Да мана́, падма́н (гл.). Пачатковае мі‑ (замест ма‑) пад уплывам абміну́цца, міну́ць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

без... (а таксама без’... і бес...; у першым складзе перад націскам бяз..., бяз’..., бяс...), прыстаўка.

Служыць для ўтварэння: 1) прыметнікаў ад назоўнікаў у значэнні: пазбаўлены чаго‑н., які не мае чаго‑н., напрыклад: безадказны, безагаворачны, беззаганны, беззямельны; 2) назоўнікаў з канчаткамі ‑е, ‑а або суфіксам ‑асць, якія азначаюць адсутнасць або недахоп чаго‑н., напрыклад: безграшоўе, бездарожжа, беззямелле, безадказнасць, безуважнасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

валаку́ша, ‑ы, ж.

1. Прымітыўнае прыстасаванне для перавозкі грузаў канём ва ўмовах бездарожжа — дзве доўгія, змацаваныя папярочкамі аглоблі, канцы якіх цягнуцца па зямлі. Да стога [сена] падцягвалі дзвюма валакушамі — таўставатымі жардзінамі, якія былі прымацаваны да гужоў. Асіпенка.

2. Агульная назва сельскагаспадарчых прылад для зграбання сена, саломы, выраўноўвання паверхні раллі і сенажаці.

3. Невялікі невад для лоўлі дробнай рыбы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ро́спуст ’вясновае бездарожжа’, ро́спусць у выразе на роспусці/ на роспусцях ’ранняю вясной, у час раставання снегу’ (ТС), параўн. яшчэ рус. на дворе распустило, ст.-рус. распуститися ’растаць’ (XVI ст.). Да распусці́ць ’растапіць, зрабіць вадкім’. Праславянскі рэгіяналізм, які першапачаткова меў форму *orz‑pustъ/*orz‑pustь.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)