◎ Набасяка́ ’басанож’ (Сцяц., Жд. 2), набасека́ ’без панчох’ (калінк., З нар. сл.), набосякы (драгіч., З нар. сл.). Экспрэсіўнае ўтварэнне ад прыслоўя басякі параўн. дра́ла, драпака́ і г. д.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ва́тнік, ‑а, м.
Разм. Тое, што і ватоўка. Калі рабочыя ішлі на змену,.. [мароз] прабіраўся ім пад цёплыя ватнікі. Грамовіч. Маці ўстала на стук.. і, накінуўшы ватнік, басанож выйшла ў сені. Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Галамя́ ’галышом’ (Сцяшк. МГ). Па сваёй марфалагічнай структуры, здаецца, мае дакладную адпаведнасць, напр., у рус. дыял. голомя́ ’басанож’ (СРНГ, 6, 323). Паводле словаўтварэння, гэты тып слоў можа адносіцца да вельмі старажытнай марфалагічнай структуры (ці не звязваецца з вытворнымі з архаічным суфіксам *‑men?).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
штры́пка, ‑і, ДМ ‑пцы; Р мн. ‑пак; ж.
Кавалак тасьмы, які прышываецца знізу да калашыны штаноў і працягваецца пад ступню ці абутак. [Юстын:] — На адной назе ў яго [памешчыка] чаравік жоўты, а другая — басанож, і толькі белая штрыпка ад штаноў матляецца... Стаховіч.
[Ням. Strippe.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
па́ства 1, ‑ы, ж., зб.
Веруючыя якой‑н. царквы; парафіяне. [Ксёндз] вялікі мастак на тое, каб стварыць адпаведны настрой у сва[ёй] паствы, каб потым выігрываць на яе струнах патрэбныя яму мелодыі. Колас.
па́ства 2, ‑ы, ж.
Абл. Пасьба. Ззаду стаім, маладзейшыя, — Усе басанож, Так, як вярнуліся з паствы. Танк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прастава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; незак.
Разм. Ісці напрасткі, прама. Хтосьці збочыў з дарогі, нацянькі прастуе да .. [Васіля]. Мележ. [Дзік] паволі праставаў на тоўстую старадрэвіну, што пры густым хвойніку перагарадзіла прасеку. Сачанка. І мы подбегам прастуем цераз лужок туды, дзе цямнеюць прыбярэжныя кусты. С. Александровіч. Басанож прастуеш да студні — жарства шурпатая коле ступні. Барадулін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абры́вак, ‑рыўка, м.
Адарваны кавалак, частка чаго‑н. Неяк, бегаючы з дзецьмі па вуліцы, Ніна басанож ступіла на абрывак калючага дроту. Мележ. Вецер гнаў па небе абрыўкі хмар, і, калі месяц хаваўся за імі, рабілася, цёмна. Мікуліч. // перан. Няпоўная, незакончаная частка чаго‑н., асобны кавалак. У галаве роіліся абрыўкі думак, і іх цяжка было прывесці да парадку. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
земляны́, ‑ая, ‑ое.
1. Які мае адносіны да зямлі 1 (у 3 знач.), звязаны з ёю. Земляныя работы.
2. Зроблены з зямлі; які складаецца з зямлі. Земляны вал. □ Мікола ўстаў з куфра і, басанож па халоднай земляной падлозе, пачаў шарыць у цемры. Брыль.
3. Які жыве або знаходзіцца ў зямлі. Земляныя ластаўкі. Земляныя насякомыя. // Як састаўная частка некаторых батанічных і заалагічных тэрмінаў. Земляны арэх. Земляная груша. Земляны чарвяк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пазакіда́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
1. Ускінуць на што‑н. або закінуць куды‑н. усё, многае. Мы пазакідалі, хто пад палаці, а хто на гарышчы, абрыдлыя за доўгую зіму лапці і бегалі басанож. Сабаленка.
2. Разм. Кінуўшы, палажыўшы не на сваё месца, згубіць усё, многае. Пазакідаць інструменты.
3. Адкінуць, адвесці (частку цела, адзенне і пад.) убок, уверх, уніз. Пазакідаць рукі назад.
4. Кідаючы, запоўніць або прыкрыць усё, многае. Пазакідаць ямы ламаччам.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
палыно́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да палыну. Палыновы пах. □ Вецер варушыў палын на схілах замчышча. Лісце паварочвалася то адным, то другім бокам, і ад гэтага палыновыя купінкі хутка мянялі колер. Савіцкі. // Які зарос палыном. Палыновы стэп. // перан. Горкі, як палын. Гэта праўнукі тых, што хадзілі сюды басанож, з палыновай горыччу ў сэрцы. Брыль.
2. Зроблены з палыну. Палыновым венікам.. [Акуліна] змяла з падлогі склычаныя недакуркі. Вітка. // Настоены на палыне. Палыновая настойка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)