тамбуры́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Ударны народны музычны інструмент, род бубна, пашыраны на поўдні Еўропы.

2. Барабан з падоўжаным корпусам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

намата́цца I сов. намота́ться;

вяро́ўка ~та́лася на бараба́н — верёвка намота́лась на бараба́н

намата́цца II сов., разг. (устать) намота́ться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

набараба́ніць

‘найграцца ў барабан (бубен); настукацца’

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. набараба́ню набараба́нім
2-я ас. набараба́ніш набараба́ніце
3-я ас. набараба́ніць набараба́няць
Прошлы час
м. набараба́ніў набараба́нілі
ж. набараба́ніла
н. набараба́ніла
Загадны лад
2-я ас. набараба́нь набараба́ньце
Дзеепрыслоўе
прош. час набараба́ніўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

бу́бен, -бна, мн. -бны, -бнаў, м.

1. Ударны музычны інструмент у выглядзе абцягнутага скурай шырокага абруча з металічнымі бразготкамі.

Біць у б.

2. Тое, што і барабан (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

накруці́цца, -ручу́ся, -ру́цішся, -ру́ціцца; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Навіцца, наматацца на што-н.

Ланцуг накруціўся на барабан.

2. перан. Многа, доўга пахадзіць, стаміцца ад клопатаў (разм.).

Н. за раніцу.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

намо́тачны, ‑ая, ‑ае.

Які прызначаны, служыць для намоткі. Намотачны аўтамат. Намотачны барабан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

змяша́льны, ‑ая, ‑ае.

Прызначаны для змешвання, утварэння сумесі. Змяшальны барабан. Змяшальная камера.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

снопападава́льнік, ‑а, м.

Прыстасаванне ў малацілках для падачы снапоў у малацільны барабан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жаўне́р, ‑а, м.

Уст. Салдат польскай арміі. Блішчыць сцюдзёна штык жаўнера, грыміць сярдзіта барабан. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цёрка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж. (спец.).

1. Сельскагаспадарчая машына для выцярушвання насення з галовак канюшыны, лёну і пад.

Механічная ц.

2. Лапатка з ручкай для разгладжвання тынку пры тынкаванні.

|| прым. цёрачны, -ая, -ае.

Ц. барабан.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)