лече́бница лячэ́бніца, -цы ж., бальні́ца, -цы ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

лазарэ́т, -а, Мэ́це, мн. -ы, -аў, м.

1. Невялікі ваенны шпіталь.

Палявы л.

2. Бальніца для бедных (уст.).

|| прым. лазарэ́тны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

стацыяна́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Стацыянарная ўстанова.

Прафілакторый-с.

2. Бальніца.

Пакласці хворага ў с.

3. Дзённае аддзяленне ў ВНУ.

Вучыцца на стацыянары.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лагапеды́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да лагапедыі. Лагапедычная бальніца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пасялко́вы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да пасёлка. Пасялковая вуліца. Пасялковая бальніца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

інфекцы́йны, ‑ая, ‑ае.

Выкліканы інфекцыяй; заразны. Інфекцыйныя хваробы. Інфекцыйны працэс. // Прызначаны для лячэння заразных хвароб. Інфекцыйная бальніца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

псіхіятры́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да псіхіятрыі. // Прызначаны для лячэння псіхічных хворых, назірання над імі. Псіхіятрычная клініка. Псіхіятрычная бальніца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лазарэ́тбальніца для бедных’, ’шпіталь пры вайсковай часці’ (ТСБМ). Запазычана, відавочна, праз рускую мову, хаця ёсць польск. lazaret і lazaret (апошняе ў слоўніку Міцкевіча (Sł. Mickiewicza, 4, 23)). Першакрыніцай з’яўляецца дыял. венец. lazareto, італ. lazzeretto (зараз lazzarettoбальніца, прытулак для пракажоных’ — ад назвы касцёла Santa Maria di Nazaret (пры якім быў прытулак), якая змянілася пад уплывам імя пракажонага Лазара (Евангелле ад Лукі, XVI, 20)). Венецыянская назва распаўсюдзілася ў еўрапейскіх мовах, а ў 1714 г. з’явілася і ў рускай (Фасмер, 2, 449; Слаўскі, 4, 81–82; Клюге₁₇, 428 і інш.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кліні́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да клінікі. Клінічны гарадок. Клінічная бальніца. // Які праводзіцца ў клініцы. Клінічнае лячэнне. Клінічныя даследаванні.

•••

Клінічная смерць гл. смерць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лазарэ́т, ‑а, М ‑рэце, м.

1. Уст. Бальніца для бедных.

2. Невялікая лячэбная ўстанова пры вайсковай часці; шпіталь. Палкавы лазарэт. Палявы лазарэт. □ [Таня:] — Маці служыла з .. [бацькам] у адным палку — яна была сястрою ў лазарэце... Каваль.

[Фр. lazaret, іт. lazaretto ад імя пракажонага жабрака Лазара ў евангельскай прытчы.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)