асака́, -і́, ДМ асацэ́, ж.

Шматгадовая балотная трава з цвёрдым, доўгім, вузкім лісцем.

|| прым. асако́вы, -ая, -ае (спец.).

Сямейства асаковых (наз.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

турухта́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

Балотная птушка сямейства бакасавых з цёмным апярэннем, якая водзіцца ў тундры і ў лясной зоне Еўразіі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бабо́ўнік, -у, м.

1. Балотная травяністая расліна з сакавітым лісцем, якая ідзе на корм жывёле.

2. зб. Сцёблы бобу.

|| прым. бабо́ўнікавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

га́ршнеп, ‑а, м.

Невялікая балотная птушка атрада кулікоў.

[Haarschnepfe — бакас.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

маро́шка, -і, ДМ -шцы, ж.

Балотная расліна сямейства ружавых з аранжавымі духмянымі ядомымі ягадамі, а таксама яе ягады.

Спелая м.

|| прым. маро́шкавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

жураве́ль¹, -раўля́, мн. -раўлі́, -раўлёў, м.

Вялікая балотная пералётная птушка з доўгімі нагамі і шыяй, з доўгай прамой дзюбай.

Шэры ж.

|| прым. жураўлі́ны, -ая, -ае.

Жураўлінае курлыканне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шышня́к, ‑у, м.

Вадзяная ці балотная шматгадовая травяністая расліна сямейства сланаягаднікавых.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бало́тны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. бало́тны бало́тная бало́тнае бало́тныя
Р. бало́тнага бало́тнай
бало́тнае
бало́тнага бало́тных
Д. бало́тнаму бало́тнай бало́тнаму бало́тным
В. бало́тны (неадуш.)
бало́тнага (адуш.)
бало́тную бало́тнае бало́тныя (неадуш.)
бало́тных (адуш.)
Т. бало́тным бало́тнай
бало́тнаю
бало́тным бало́тнымі
М. бало́тным бало́тнай бало́тным бало́тных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

чаро́т, -у, Мо́це, мн. чараты́, чарато́ў, м.

Высокая вадзяная або балотная расліна сямейства асаковых, а таксама зараснік гэтай расліны.

|| прым. чаро́тавы, -ая, -ае і чараця́ны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

капы́тнік, ‑у, м.

Шматгадовая ядавітая балотная расліна сямейства ароідных з дробнымі кветкамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)