Аме́жнік ’Oenathe L.’ (БРС, Кіс., БелСЭ). Магчыма, да мяжа (гл.): амежнік расце на балотах, ці да (в)омег.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пі́льня, ‑і, ж.

Спецыяльнае памяшканне для механічнай распілоўкі лесу. Дзесьці тут, у балотах, на лясістым грудзе стаяла дробная пільня, саматужная і вельмі няспраўная. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

трысця́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Шматгадовая травяністая расліна сямейства злакаў, якая нагадвае трыснёг і расце на балотах і берагах вадаёмаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

*Паплаву́ха, паплэву́ха ’асака, якая расце вясной на лугах і балотах у вадзе’ (Шат.). Дэрыват ад поплаў з суф. ‑уха.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

наўко́лле, ‑я, н.

Абл. Наваколле. Рэкі сталі позна, а на топкіх балотах асобныя выгары і цяпер дымяцца сіняй парай, як увосень, засцілаючы наўколле туманамі. Ермаловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Багно́ўка ’расліна Empetrum nigrum L.’, таксама багнаўка (Кіс.). Ад ба́гна (гл.). Па месцу бытавання расліны (сустракаецца на сфагнавых балотах і ў сасновых лясах).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бандзю́к, ‑а, м.

Разм. зневаж. Тое, што і бандзюга. [Салавей:] — Але, таварышы, вы ж ведаеце, што ў Загальскіх балотах, ды і тут па хутарах яшчэ лазяць шляхецкія бандзюкі. Грахоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́гар, ‑у; мн. вы́гары, ‑аў; м.

Участак лесу, балота, сенажаці, выпалены агнём, пажарам. Рэкі сталі позна, а на топкіх балотах асобныя выгары і цяпер дымяцца сіняй парай. Ермаловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дагэ́туль, прысл.

1. Да гэтага часу. На нетрах і балотах, якімі .. не праходзіў дагэтуль жывы чалавек, Валенцюкевіч павёў атрад на поўнач. Брыль.

2. Разм. Да гэтага месца. Дайсці дагэтуль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Тухля́нка ‘імшарніца, Andromeda polifolia L.’ (маг., Кіс.), ‘трава, смярдзючка’ (Бяльк.). Названа паводле спецыфічнага паху; расце на балотах, гл. імшарніца. Параўн. чэш. bahnítka, bahenka (Махэк, Jména, 177).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)