Банкрат ’дамкрат’ (Бір. Дзярж.). Дыялектная трансфармацыя слова дамкра́т (гл.), мабыць, пад уплывам банка́рт ’байструк’. Жартаўлівае ўтварэнне?
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Пракі́ва ’крапіва’ (Булг., Мат. Гом.), прокыва, прокева (Сл. Брэс.), прошва (ТС) ’тс’, сюды ж праціўнік ’байструк’ (ТС). Метатэза з крапіва (гл.), магчыма, пад уплывам польск. pokrzywa ’крапіва’, дзе яна была адзначана спачатку ў заходняй Вялікапольшчы (1393 г.), а пасля распаўсюдзілася на рэшту’ польскамоўнай тэрыторыі (Банькоўскі, 1, 795); параўн. таксама pokrzywnik ’байструк’ (“spłodzony w pokrzywach”, гл. Банькоўскі, 2, 684).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бэнцаль ’байструк’ (Некр.). Бясспрэчна, з польск. bęcwal, bencwal ’дурань, пень, нехлямяжы’ (а гэта, магчыма, ад назвы каня Bucefal, гл. Варш. сл., 1, 141; Брукнер, 24).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ба́хур 1 ’распуснік, любоўнік’ (Нас., Мядзв., Яруш., Гарэц.), ’яўрэйскі хлопчык’ (Гарэц.), баху́р ’любоўнік’ (Федар., Др.-Падб.), ’байструк, пазашлюбнае дзіця’ (Жд., Сцяшк. МГ, Др.-Падб.), ’яўрэйскі хлопчык’ (Др.-Падб., Бесар.), баху́р (пра малых дзяцей; Сцяц.). Рус. ба́хур ’любоўнік, франт, малады яўрэй; таўсцяк’, укр. ба́хур, ба́хурь ’распуснік, лавелас; байструк; яўрэйскае дзіця; дзіця, хлопчык’, польск. bachur, bachor. Запазычанне з ст.-яўр. bāchūr (яўр.-ням. Bacher) ’малады чалавек; настаўнік’. Гл. Вінер, ЖСт, 1895, 1, 59; Брукнер, 10; Фасмер, 1, 137. Запазычанне праз польск. мову (параўн. ст.-бел. бохур ’франт, малады яўрэй’, XVI ст.; Булыка, Запазыч.).
Ба́хур 2 ’пакладзены кабан’ (Нас.). Відавочна, метафара да ба́хур 1 (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мула́т ’патомак ад шлюбу белых і неграў’ (ТСБМ). З рус. мовы, у якой з італ. mulatto ці ісп., партуг. mulato < ісп. mulo, ’мул’, г. зн. ’байструк’. Мяркуецца, што ў раманскіх мовах — з араб. muwallad ’нечыстакроўны араб’ (Фасмер, 3, 8).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Басты́сь здаровы, ні на што няздатны хлопец, бадзяга’ (Касп.). Няяснае слова (як і большасць экспрэсіўных слоў наогул). Можна меркаваць, што гэта нейкае ўтварэнне («экспрэсіўны» суфікс ‑с‑), звязанае з басця́цца (з літ. мовы) ’бадзяцца’ (гл.), басця́ка ’бадзяга’ і з байстру́к, бастру́к. Параўн. яшчэ літ. bastū̃nas ’бадзяга’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Крапі́ўнік 1 ’радняны мяшок’ (Мат. Гом., Янк. III, Нар. сл.). З валокнаў крапівы ткалі тканіну, таму мяшок атрымаў такую назву.
Крапі́ўнік 2 ’пазашлюбнае дзіця, байструк’ (Касп., Бяльк., Др.-Падб., Сл. паўн.-зах., Мат. Гом., Мат. Маг., Мядзв., Нар. сл., Янк. II). Унутраная форма — дзіця, якое нарадзілася ў крапіве’. Параўн. польск. pokrzywnik, чэш. kopřivnik ’тс’ (Брукнер, 24).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Банка́рт ’байструк, пазашлюбнае дзіця’ (Шат., Касп., БРС, Інстр. I, Шн., 3), бэнка́рт ’тс’ (Нас.). Ст.-бел. бенкарт, букарт (Гіст. лекс., 114; Булыка, Запазыч.). Укр. бе́н(ь)карт ’тс’ (з XVI). Запазычанне з польск. bękart ’тс’ (Рыхардт, Poln., 34; Кюнэ, Poln., 44), дзе з ням. Bank(h)art, Bankert (ад Bank ’лаўка’). Гл. яшчэ Шалудзька, Нім., 21; Брукнер, 23–24; Корбут, PF, 4, 402, 512; Варш. сл., 1, 141; Махэк₁, 352; Рудніцкі, 104.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)