бога́ч бага́ч, -ча м., багаты́р, -ра́ м., багаце́й, -це́я м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

богате́й разг. багаце́й, -це́я м., багаты́р, -ра́ м., бага́ч, -ча́ м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Мае́ншчыкбагач’ (Касп.) — калька з польск. majętnik з заменай толькі суфікса ‑nik на ‑шчык.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

багаце́й, ‑я, м.

Разм. Тое, што і багач (у 1 знач.). Вясковыя багацеі, калі ўбачылі, што памешчыцкія землі не трапяць ім у рукі, азвярэлі, хапіліся за колле, за зброю. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

магна́т, ‑а, М ‑наце, м.

Буйны феадал, памешчык у некаторых краінах Еўропы (пераважна ў ранейшай Польшчы і Венгрыі). // Багач, буйны капіталіст. Нафтавы магнат. □ Гонка ўзбраенняў прыносіць фантастычныя барышы магнатам капіталу. «ЛіМ».

[Ад лац. magnatus — знатны чалавек, вяльможа.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Магна́т ’буйны феадал, памешчык’, ’багач, буйны капіталіст’ (ТС, Касп.) паходзіць з польск. magnat, якое з с.-лац. magnātēs ’правадыры’, ’тыя, якія народжаны ў высокім саслоўі’ (параўн. Махэк₂, 347; Фасмер, 2, 356).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бай 1, бая, м.

У дарэвалюцыйны час у Сярэдняй Азіі — буйны землеўладальнік; багач. Ён [Джамбул] калісьці дзяўчыну-красуню кахаў, Тлусты бай яго ластаўку сілай забраў. Панчанка.

бай 2, бая, м.

Разм.

1. Міфічная істота дзіцячага фальклору, якая расказвае байкі, казкі. Бег бай па сцяне ў чырвоным жупане. З нар.

2. Гаварун, пустамеля.

3. Пагалоска, паданне. Ходзіць вецер долам Лёгкаю паходкай І вядзе свой бай. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Стод ‘бажок, ідал’ (Ласт.), сто́дзік, сто́дзіва ‘статуя’ (там жа). Параўн. укр. арг. стод ‘статуя, фігура’, ‘бог’, стодоньбагач’, рус. арг. сто́да ‘царква, ікона; свята’, дыял. ‘ідал’. У якасці крыніцы прыводзіцца ст.-сканд. stoð ‘слуп, калона’ (Міклашыч, 323; Фасмер, 3, 764). Бязлай (Eseji, 139) далучае сюды і зах.-слав. stodor ‘крутая скала; слуп у азяродзе’. Магчыма, сюды ж няяснае каш. štaduna ‘мажная, высокая жанчына’, параўн. баба ‘каменны ідал’ (параўн. SEK, 4, 353). Беларускія словы, відаць, “рэканструяваныя” Ластоўскім на падставе аргатычных форм. Гл. таксама Горбач, Арго, 38.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

багацей, багач, багатыр, багаты, магнат, мільянер, капіталіст, плутакрат; пан, заможнік, буржуй (разм.); ракфелер (перан.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

багаты́р, ‑а, м.

1. Той, хто валодае вялікай маёмасцю, мае многа грошай; багач. [Настаўнік:] — Вы толькі падумайце: маленькая жменька дваран і багатыроў села вам на карак, захапіла лепшыя землі, жыве з вашае працы і вас жа катуе. Колас. [Павал:] — Калі я цяпер узбіўся на добрую.. гаспадарку, дык ужо мяне багатыром лічаць. Чорны.

2. Казачны асілак, волат; вялікай сілы і адвагі чалавек, воін. Я не жартуючы хацеў бы пусціць па краіне мастацкае палатно, падобнае па зместу да «Багатыроў» Віктара Васняцова. Толькі сучаснае, аб нашых багатырах, якія стаяць на варце спакою і волі краіны. Брыль. // перан. Пра што‑н. велічнае, магутнае. Вось які ты, слаўны Кіеў, Старажытны багатыр! Жычка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)